12:09 26 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.33
  • 100 RUB3.42
Фота

У Азярцы спяваюць і кахаюць: яркія фота з фестывалю "Купальскае кола-2019"

Атрымаць кароткую спасылку
50730
  • Фестываль Купальскае Кола праходзіць ужо ў адзінаццаты раз. У 2019 годзе пляцоўкай правядзення абраны Музей народнага побыту і архітэктуры ў Азярцы.
  • Фестываль традыцыйна сумяшчае абрадавы і музычны складнікі. Кожны год сюды прыязджаюць фолкавыя калектывы з усёй постасавецкай прасторы.
  • Акрамя выступаў, тут працуе рамесны кірмаш, дзіцячы забаўляльны гарадок і анімацыйныя пляцоўкі, намётавы гарадок і фудкорт.
  • Фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус патрапіў на адкрыццё фестывалю - у першы дзень тут адбылася рэканструкцыя аўтэнтычнага Купалля.
  • Праводзіць абрад дапамагалі ўдзельнікі Студэнцкага этнаграфічнага таварыства.
  • Адзін з абавязковых элементаў абраду - купальскія вянкі.
  • Усе жадаючыя змаглі навучыцца іх плесці.
  • Сярод гасцей было шмат замежнікаў, у тым ліку - з Бельгіі і Кітая.
  • Яшчэ адзін абавязковы этап Купалля - завіванне купальскай касы. Так называецца стужка, сплеценая з кветак і ўпрыгожаная на адным з канцоў купальскім вянком.
  • Пад гучныя песні ўдзельнікі свята адносяць яе да вогнішча.
  • Удзельнікі свята могуць дакрануцца да касы і загадаць сваё жаданне.
  • Купальская ноч - адна з самых таямнічых у годзе. На Купалле спраўджваюцца самыя патаемныя жаданні.
  • Свята Купалле прымеркавана да летняга сонцастаяння, калі дасягаюць найвышэйшага росківту жываторчыя сілы зямлі.
  • Як ніякае іншае, свята Купалле авеяна легендамі і міфамі, у яго абрадах цесна перапляліся старажытныя язычніцкія і хрысціянскія традыцыі, вераванні нашых продкаў.
  • У традыцыях і абрадах Купалля ярка раскрываецца душа беларускага народа.
  • Лічыцца, што Купалле - гэта яшчэ і свята кахання, калі маладыя дзяўчаты змогуць дазнацца ўсё пра свайго суджанага.
  • Далучаюцца да Купалля і сямейныя пары.
  • Каля вогнішча можна рабіць магічныя абрады.
  • Самыя смелыя могуць скокнуць праз яго.
  • Нашы продкі верылі, што калі каханкі скокнуць праз вогнішча, трымаючася за рукі і не адпусцяць адзін аднаго - у іх будзе доўгі і шчаслівы шлюб.
© Sputnik Альфрэд Мікус
Фестываль "Купальскае Кола" праходзіць ужо ў адзінаццаты раз. У 2019 годзе пляцоўкай правядзення абраны Музей народнага побыту і архітэктуры ў Азярцы.

Міжнародны музычны фэст для аматараў беларускай культуры праходзіць ужо ў адзінаццаты раз. Прыгожыя дзяўчаты і гарачыя хлопцы – у фотастужцы Sputnik.

Фестываль "Купальскае Кола" традыцыйна спалучае абрадавы і музычны складнікі. Аматары фолкавай музыкі прыязджаюць сюды, каб паслухаць выступленні любімых гуртоў, а прыхільнікі беларускай спадчыны  - правесці Купалле згодна с традыцыямі продкаў.

У гэтым годзе "Купальскае кола" праходзіць ў філіяле Музея народнай архітэктуры і побыту вёсцы Азярцо. Акрамя выступаў вядучых музычных калектываў з Беларусі, Расіі і Латвіі, тут працуе рамесны кірмаш, дзіцячы забаўляльны гарадок і анімацыйныя пляцоўкі, намётавы гарадок і фудкорт. Гасцей вучаць плесці вянкі, частуюць беларускім баршчом і квасам і нават даюць пакурыць кальян.

Карэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус патрапіў на адкрыццё фестывалю, калі прайшоў абрад апранання Купалінкі, завіванне купальчатай касы і фальклорны канцэрт.

Як прайшоў першы дзень фестываля "Купальскае кола - 2019 ", глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Тэги:
Купальскае кола, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Яшчэ фотастужкі

  • Крещение у Всехсвятского храма
    Последнее обновление: 17:54 19.01.2020
    17:54 19.01.2020

    Вада іардані: як адсвяткавалі Вадохрышча ва Усіхсвяцкім храме

    Праваслаўныя Беларусі святкуюць 19 студзеня Вадохрышча. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як мінчане прыйшлі акунуцца ў іардань каля Усіхсвяцкага храма.

    37
    8
  • Брацкая свечка ў Столінскім раёне
    Последнее обновление: 16:24 15.01.2020
    16:24 15.01.2020

    Як на Палессі вырабляюць Брацкую свечку - фота

    Цікавая традыцыя існуе ў гэтых мясцінах ужо шмат стагоддзяў і ніколі не перарывалася. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як палесскія мужчыны прыносяць ахвяру дзеля дабрабыту.

    414
    21
  • Выстава Аляксандра Ісачова
    Последнее обновление: 14:27 11.01.2020
    14:27 11.01.2020

    Ля забытых алтароў Аляксандра Ісачова

    Самы загадкавы мастак Беларусі Аляксандр Ісачоў нарадзіўся 11 студзеня 1955 года і памёр ва ўзросце 32 гадоў. Нягледзячы на кароткі жыццёвы шлях, ён пакінуў пасля сябе вялізную культурную спадчыну. У падборцы Sputnik - палотны таленавітага творцы.

    178
    18
  • Каляды ў вёсцы Скірмантава
    Последнее обновление: 12:58 09.01.2020
    12:58 09.01.2020

    Сапраўдны бенефіс Казы: як калядавалі ў Скірмантава - фота

    Творчыя калектывы беларускага аграгарадка ладзядзяць Калядкі штогод – мясцовыя жыхары чакаюць такіх гасцей і загадзя рыхтуюць для іх прысмакі.

    220
    16

Галоўныя тэмы