20:35 21 ліпеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.03
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.22
  • Традыцыйны летні фестываль Свята Сонца прайшоў у Дудутках у мінулыя выхадныя.
  • Гасцей чакала шмат добрай музыкі ад вядомых фолк-гуртоў, як беларускіх, так і з-за мяжы.
  • На кірмашы можна было набыць розныя вырабы народных майстроў - у тым ліку смешныя і незвычайныя, як вось гэтыя лялькі-шатландцы.
  • Хапала незвычайнага і ў натоўпе гасцей фестывалю: некаторыя прымерылі на сябе казачныя вобразы.
  • Іншыя засталіся вернымі традыцыйным матэрыялам: лён і бавоўна - лепшае, што можна апрануць у спякоту, і не забыцца на капялюш.
  • Маленькіх удзельнікаў фестывалю чакалі розныя цікавыя гульні.
  • А дарослыя маглі ўдосталь натанчыцца пад фолк-рок.
  • На сцэнах свята выступілі 24 музычныя калектывы, сярод якіх беларускія Naviband, Стары Ольса, Pawa, Irdorath, Тарас на Парнасе, расійская каманда Тролль Гнет Ель і ўкраінскі гурт Joryj Kłoc, які ўпершыню прыехаў на фестываль.
  • Калі пачало цямнець, госці свята сабраліся каля пляцоўкі, на якой адбылося фаер-шоу.
  • У конкурсе прынялі ўдзел 20 каманд - яны падрыхтавалі сапраўды запальныя нумары.
  • Вогненная феерыя ўжо ў трэці раз праводзіцца на летнім фестывалі.
  • Фаершчыкі рыхтуюць для нумара адмысловыя касцюмы.
  • Рэквізіт, які патрэбны для танцаў з агнём, называецца вельмі паэтычна - напрыклад, кожная дзяўчына на гэтым фота трымае вогненны веер.
  • Традыцыя дыхаць агнём прыйшла да нас з даўніх часоў: такія прадстаўленні паказвалі ў старажытнасці яшчэ індыйскія факіры.
  • Зараз новыя тэхналогіі дапамагаюць ператварыць выступ у нешта фантастычнае.
  • Рознакаляровы дым і агонь прыцягваюць вока, прымушаючы назіраць за танцам, затаіўшы дыханне.
  • На крылах квітнеюць спалохі агню.
  • Фаершчыкі прыдумляюць для нумара цэлую гісторыю.
  • Маскі і касцюмы гэтак жа, як і пластыка рухаў, распавядаюць, пра што гэты танец.
  • Некаторыя вобразы дастаткова лёгка пазнаць нават без каментароў.
  • Агонь і іскры ва ўсе бакі - гледачы стаяць за адмысловай агароджай, куды яны не далятаюць.
  • Цёмныя сілуэты на фоне агню выглядаюць сапраўды шыкоўна.
  • Незвычайныя формы дапамагаюць фаершчыкам прадэманстраваць усё ўменне валодаць агнём.
  • З'явіўся на пляцоўцы і сапраўдны дракон, але яго здолеў перамагчы рыцар з палымяным мячом.
  • Свята скончылася далёка за поўнач.
© Sputnik Альфрэд Мікус
Традыцыйны летні фестываль "Свята Сонца" прайшоў у Дудутках у мінулыя выхадныя.

Госці свята забіяцкі танчылі, вадзілі карагоды і ўшаноўвалі нябеснае свяціла, а пасля захаду іх чакала чароўнае вогненнае шоу.

"Свята Сонца", штогадовы фолк-фестываль, прайшоў у Дудутках на мінулыя выхадныя. Беларусы і госці рэспублікі, якіх у краіне сабралося шмат з нагоды Еўрапейскіх гульняў, выдатна бавілі час на прыродзе: на фестывалі можна было наведаць кірмаш традыцыйных беларускіх рамёстваў, пакаштаваць сапраўдную беларускую ежу і напоі, паслухаць вядомых выканаўцаў, а напрыканцы свята атрымаць асалоду ад неверагоднага фаер-шоу. 

Забаўкі па душы маглі знайсці сабе і дарослыя, і дзеці: калі першых вабіла да сабе сцэна і палаткі з прахалоднымі напоямі, апошнія гарэзавалі і з задавальненнем назіралі за рэканструктарамі ў нацыянальных строях, а таксама дзівіліся з незвычайных цацак на кірмашы. 

На сцэнах свята выступілі 24 музычныя калектывы, сярод якіх беларускія "Naviband", "Стары Ольса", "Pawa", "Irdorath", "Тарас на Парнасе", расійская каманда "Тролль Гнет Ель" і ўкраінскі гурт "Joryj Kłoc", які ўпершыню прыехаў на фестываль.

Калі сцямнела, прайшоў ужо традыцыйны конкурс вогненных тэатраў, у ім паспаборнічалі 20 калектываў, якія працуюць у жанры піратэхнічнага шоу.

Тэги:
Свята Сонца

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы