19:50 11 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.43
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.41
Фота

Пазайздросціць і Біг Мак: як прайшоў фестываль "Мотальскія прысмакі"

Атрымаць кароткую спасылку
22540
  • Міжнародны кулінарны фестываль Мотальскія прысмакі ў гэтым годзе прайшоў на Брэстчыне ў дзясяты раз.
  • Гісторыя свята пачалася ў 2008 годзе.
  • За гэтыя гады свята стала сапраўдным брэндам вобласці, і цяпер яго наведваюць не толькі беларусы.
  • Паласавацца палескімі дэлікатэсамі прыязджаюць госці з Украіны, Расіі, Польшчы, Латвіі і нават Алжыра.
  • Кожны госць зможа адшукаць тут ласунак на свой смак.
  • Гэтыя мясціны яшчэ з часоў заступніцы княгіні Боны Сфорца славіліся сваімі мяснымі і рыбнымі прысмакамі.
  • Гатуюць іх па стогадовых рэцэптах тут і зараз. Арганізатары смела заяўляюць: Пазайздросціць і Біг Мак смаку Мотальскіх прысмак!, і нават складана  з гэтым спрачацца.
  • Абавязковая кропка фестывалю – мотальскі карнавал.
  • Рознакаляровыя касцюмы, музыка, спевы і незвачайныя транспартныя сродкі.
  • Усё як у Бразіліі і нават лепш.
  • Акрамя міжнародных дэлегацый удзельнічаюць і гістарычныя персанажы.
  • Людзі спяваюць і танчаць.
  • Хапае месца ўсім.
  • А колькі ў Моталі ў гэты дзень гарманістаў - не падлічыць!
  • Шчырае і смачнае беларускае свята Мотальскія прысмакі.
© Sputnik Альфрэд Мікус
Міжнародны кулінарны фестываль "Мотальскія прысмакі" ў гэтым годзе прайшоў на Брэстчыне ў дзясяты раз.

Арганізатары смела заяўляюць, што палескія дэлікатэсы па смаку змогуць пазмагацца нават з папулярнымі амерыканскімі сандвічамі.

Міжнародны кулінарны фестываль "Мотальскія прысмакі" прайшоў на Брэстчыне ў дзясяты раз. За гэтыя гады свята стала сапраўдным брэндам вобласці, і цяпер яго наведваюць не толькі беларусы: паласавацца палесскімі дэлікатэсамі прыязджаюць госці з Украіны, Расіі, Польшчы, Латвіі і нават Алжыра.

Гэтыя мясціны яшчэ з часоў заступніцы княгіні Боны Сфорца славіліся сваімі мяснымі і рыбнымі прысмакамі. Гатуюць іх па стогадовых рэцэптах тут і зараз. Побач са старажытнымі стравамі сваё месца займаюць і сучасныя вытворцы. Арганізатары смела заяўляюць: "Пазайздросціць і Біг Мак смаку Мотальскіх прысмак!", і нават складана з гэтым спрачацца.

Абавязковая кропка фестывалю – мотальскі карнавал. Рознакаляровыя касцюмы, музыка, спевы і незвачайныя транспартныя сродкі – усё як у Бразіліі і нават лепш.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як прайшоў адзін з самых смачных фестываляў Беларусі.

Тэги:
"Мотальскія прысмакі", Нацыянальная кухня, Беларусь, Брэсцкая вобласць

Яшчэ фотастужкі

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    Последнее обновление: 15:38 11.07.2020
    15:38 11.07.2020

    Брэсцкі канструктывізм: экскурсія для знатакоў стылю

    Неабыякавыя берасцейцы стварылі праект папулярызацыі гарадской забудовы ў стылі канструктывізму. Для знатакоў міжваеннай архітэктуры яны падрыхтавалі анлайн карту, а гараджане могуць паўдзельнічаць у выратаванні помнікаў.

    4
    15
  • Купалле ў Глубокскім раёне
    Последнее обновление: 12:56 07.07.2020
    12:56 07.07.2020

    Як адсвяткавалі беларускае Купалле на Віцебшчыне - фота

    Удзельнікі полацкага фальклорнага гурта "Варган" не першы год ладзяць свята Купалле ў лепшых беларускіх традыцыях. Як у гэтым годзе прайшло святкаванне, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

    76
    25
  • Вёска Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці
    Последнее обновление: 15:27 05.07.2020
    15:27 05.07.2020

    Вёска з 500-гадовай гісторыяй: палескае жыццё ў Пагосце

    Чым жыве і як выглядае сёння адна з самых вядомых беларускіх вёсак, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

    159
    25
  • Святочныя мерапрыемствы адкрыла патрыятычнае шэсце Беларусь памятае
    Последнее обновление: 12:01 04.07.2020
    12:01 04.07.2020

    Беларусь адзначыла Дзень Незалежнасці - фота

    Святочныя гулянні прайшлі па ўсёй краіне, а ў Мінску ўрачыстае шэсце наведаў кіраўнік дзяржавы. Як праходзіў Дзень Незалежнасці ў краіне, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

    23
    29

Галоўныя тэмы