11:45 22 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.20
  • Імглісты восеньскі ранак у Беларусі.
  • На поўначы, пад Паставамі, лес пагрузіўся ў густы туман.
  • Пакуль не было сонца, шэра-блакітны туман распаўзаўся паміж дрэвамі.
  • Бярозавы гай яшчэ спіць.
  • Чарот і адзінокая бяроза ў нізіне, зацягнутай густой смугой.
  • З першымі цёплымі прамянямі туман пачаў рассейвацца.
  • Як толькі пачало з'яўляцца сонца, адразу стаў выяўляцца колер.
  • Туман каля лесу.
  • Калі сонца стала асвятляць сасновы бор, пара пайшла ўверх, а па моху паплылі яркія плямы святла.
  • Туманны восеньскі лес вабіць сваёй загадкавасцю.
  • Пад прамянямі сонца стала парыць свежая ралля.
  • Геаметрыя павуцінкі.
  • У ноч на 24 верасня слупок тэрмометра ўпершыню апусціўся ніжэй за нуль.
  • Прыйшлі першыя замаразкі.
© Sputnik Альфред Микус
Імглісты восеньскі ранак у Беларусі.

Ціхі і таямнічы восеньскі ранак можна было назіраць сёння за горадам: лясы і палі зацягнула густым туманам.

У Беларусь прыйшлі халады і замаразкі.

Першы восеньскі туман заспеў фатографа Sputnik Альфрэда Мікуса на Пастаўшчыне.

Ён распавядае: "Пакуль не было сонца, шэра-блакітны туман распаўзаўся паміж дрэвамі. Як толькі пачалі з'яўляцца першыя прамяні, адразу стаў выяўляцца колер. Спыніўся спачатку ў бярозавым гаі, потым у сасновым бары. Вельмі прыгожа сонца пачало асвятляць хвоі: туман пайшоў уверх, а па моху сталі плыць яркія плямы сонца. Каля паўтары гадзіны я ўсё не мог спыніць фотаздымку! За Мядзелам туман стаў рассейвацца, але я заўважыў у лесе восеньскае павуцінне і зноў завіс. Потым туман сышоў, і пад прамянямі сонца стала парыць свежая ралля".

Тэги:
Туман, Восень

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы