13:40 31 мая 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.41
  • EUR2.68
  • 100 RUB3.41
  • У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая.
  • У гэты дзень запальваюць першы пасля лета агонь у хаце: у лубок са свечкай кожны ўсыпае па жменцы зерня.
  • У Вязынцы ўзнавілі старажытны абрад.
  • На ўрачыстым адкрыцці свята спявалі народныя песні. І нават самыя маленькія госці ўважліва слухалі.
  • Гэтую свечку пасля захоўвалі на покуці ўвесь год - лічылася, што гэта прынясе ў дом шчасце і дабрабыт.
  • Восень парадавала апошнімі цёплымі днямі.
  • Хутка пахаладае і пойдуць дажджы, ну а пакуль беларусы радуюцца сапраўднаму бабінаму лету.
  • Падсілкавацца на свяце можна салодка - свежым хлебам і мёдам.
  • На жывапісным беразе жанчыны зладзілі танцы.
  • Напярэдадні халадоў самы час запасціся цёплымі рэчамі.
  • Прыгожы восеньскі букет - лепшы дэкор для святочнага стала.
  • Увосень усё становіцца розных адценняў золата - ці гэта не сапраўднае багацце?
  • З апошніх кветак можна зрабіць вельмі прыгожы дэкор.
  • Малыя весела бавілі час і вучыліся рабіць выцінанкі.
  • Таксама плялі вянкі з прыгожага рознакаляровага лісця.
  • Самыя рызыкоўныя спрабавалі сябе ў вясёлай народнай гульні.
  • І малыя, і дарослыя ахвотна танчылі на імправізаванай сцэне.
  • Калі наскакаўся і стаміўся, што можа быць лепей за сытную і смачную кашу?
© Sputnik Альфрэд Мікус
У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая.

На выхадных у Вязынцы сабраліся, каб адсвяткаваць адно з самых шчодрых свят народнага календара - Багач.

У народным календары Багач адзначаецца, калі ўраджай ужо сабраны і "ў хаце ў кожнага ўсяго багата". У гэты дзень адбываецца першае пасля лета запальванне хатняга агменю. Васковую свечку ставяць у лубок з жытам, запальваюць, а пасля захоўваюць на покуце на працягу ўсяго года. Гэты абрад павінны забяспечыць гаспадарам багацце і дабрабыт.

У агульны Багач кожны з вёскі ссыпае па жменцы зерня са свайго ўраджаю. Пасля ўсе частуюцца свежым хлебам, яблыкамі і мёдам, спяваюць і танцуюць. 

Карэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус пабываў на свяце ў вёсцы Вязынка і захаваў на фотаздымках цудоўныя моманты і хараство восеньскай прыроды. 

Акрамя танцаў і спеваў, на свяце разгарнуўся традыцыйны кірмаш, дзе можна было не толькі набыць прыемныя сувеніры, але і павучыцца ў майстроў. Гасцей свята чакалі гульні, забаўкі і ласункі - як прайшоў Багач, глядзіце ў фотастужцы. 

Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў (89)
Тэги:
Беларусь, Вязынка, Багач

Яшчэ фотастужкі

  • Квітнеючы ў маі ландыш атрутны.
    Последнее обновление: 08:55 30.05.2020
    08:55 30.05.2020

    Самыя небяспечныя расліны Беларусі

    Пры "блізкім знаёмстве" з некаторымі раслінамі у вас можа быць вельмі сур'ёзнае атручванне, а ведаць небяспечныя віды варта і дарослым, і дзецям. Глядзіце фатаграфіі самых каварных раслін краіны на Sputnik.

    435
    19
  • Беларуская вясна
    Последнее обновление: 17:24 22.05.2020
    17:24 22.05.2020

    Спецыяльна для Дзюймовачкі: беларуская вясна ў макраздымках

    Глядзіце ў фотастужцы Sputnik як выглядае сапраўдная вясна - з дажджоў і дрэннага надвор'я на гэта вельмі лёгка забыцца.

    90
    16
  • Мінчане ў масках
    Последнее обновление: 16:08 16.05.2020
    16:08 16.05.2020

    Мінчане ў масках: як праходзіць жыццё без каранціну

    На першы погляд жыццё ў беларускай сталіцы падобнае на звычайныя дні да пандэміі, калі б не вялікая колькасць людзей у масках. Акрамя таго, асабліва ў пятніцу прыкметна пусцеюць крамы і кафэ, якія, здавалася б, чакаюць наведвальнікаў.

    49
    19
  • Президент России Владимир Путин возлагает в День Победы цветы на Аллее городов-героев у Могилы Неизвестного Солдата
    Последнее обновление: 15:11 10.05.2020
    15:11 10.05.2020

    Як прайшоў Дзень Перамогі ў краінах блізкага замежжа - фота

    Ветэраны ў ізаляцыі, прэзідэнты ў масках - з-за пандэміі каронавіруса ў Расіі і большасці краін блізкага замежжа масавыя мерапрыемствы з нагоды 75-годдзя Перамогі былі адмененыя.

    52
    14

Галоўныя тэмы