01:28 18 лістапада 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.21
  • Пятая штогадовая выстава маладых беларускіх мастакоў напярэдадні адкрылася ў сталічным Палацы мастацтваў.
  • У гэтым годзе ў праграме юбілейнага Восеньскага салона – розныя тэхнікі і віды выяўленчага мастацтва...
  • ...жывапіс, графіка, фатаграфія, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і інсталяцыі.
  • Свае работы прадставілі 152 мастака, абраныя з 430 заявак.
  • Членам журы давялося разгледзець некалькі тысяч твораў, перш чым вызначыць паўтары сотні лепшых.
  • Для параўнання, у 2015 годзе колькасць заявак склала 288, у 2016 – 311, у 2017 – 320, а ў 2018 – 456.
  • У выставе-продажы штогод удзельнічаюць усе жадаючыя.
  • Адзінае абмежаванне – узрост ад 18 да 40 гадоў.
  • Што тычыцца мастацкіх твораў, яны павінны быць створаны ў апошнія тры гады.
  • Кожны мастак мог прадставіць да пяці работ.
  • За пяць год існавання Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам стаў яркай кропкай у беларускім мастацтве.
  • Выстава традыцыйна прыцягвае ўвагу грамадскасці эпатажнымі, яркімі і праблемнымі работамі.
  • Гэты год не стаў выключэннем.
  • Убачыць, як выглядае сучаснае беларускае мастацтва, можна да 3 лістапада.
  • Ацэньваць работы будуць запрошаныя мастацтвазнаўцы, куратары і дырэктары з Чэхіі, Літвы, Расіі і Украіны.
  • Наведвальнікі таксама могуць прагаласаваць за лепшую работу.
  • Восеньскі салон - гэта выстава-продаж.
  • Любы ўпадабаны мастацкі твор можна набыць.
  • Дзякуючы выставе можна прасачыць тэндэнцыі развіцця беларускага мастацтва.
  • Сучасныя беларускія мастакі рухаюцца кожны па сваім шляху.
  • Хтосьці працягвае класічныя традыцыі.
  • Хтосьці - ламае стэрыатыпы.
  • Самыя розныя выяўленчыя сродкі.
  • Самыя розныя праблемы і тэмы.
  • Варта паглядзець.
© Sputnik Алеся Шаршнёва
Пятая штогадовая выстава маладых беларускіх мастакоў напярэдадні адкрылася ў сталічным Палацы мастацтваў.

Некалькі тысяч твораў маладых беларускіх мастакоў давялося прагледзець членам журы, каб прадставіць лепшыя. Міні-экскурсія па самай яркай выставе года – у фотастужцы Sputnik.

Пятая штогадовая выстава маладых беларускіх мастакоў напярэдадні адкрылася ў Мінску. У гэтым годзе ў праграме юбілейнага "Восеньскага салона" – розныя тэхнікі і віды выяўленчага мастацтва: жывапіс, графіка, фатаграфія, скульптура, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і інсталяцыі. Свае работы прадставілі 152 мастака, абраныя з 430 заявак.

Як прайшоў "Восеньскі салон" у мінулым годзе>>>

У выставе-продажы штогод удзельнічаюць усе жадаючыя. Адзінае абмежаванне – узрост ад 18 да 40 гадоў.  Што тычыцца мастацкіх твораў, яны павінны быць створаны ў апошнія тры гады. Кожны мастак мог прадставіць да пяці работ.

За пяць год існавання "Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам" стаў яркай кропкай у беларускім мастацтве. Выстава традыцыйна прыцягвае ўвагу грамадскасці эпатажнымі, яркімі і праблемнымі работамі. Гэты год не стаў выключэннем.

Убачыць, як выглядае сучаснае беларускае мастацтва, можна да 3 лістапада ў Палацы мастацтваў.

Тэги:
"Восеньскі салон", Мінск, Палац мастацтваў

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы