Мора журавін: як збіраюць ягады на Палессі
15:30 12.11.2020 (абноўлена: 15:32 12.11.2020)
Падпісацца
Буйнаплодныя журавіны больш за 30 гадоў вырошчваюць на пінскім прадпрыемстве – Sputnik выправіўся паглядзець, як збіраюць карысную садовую ягаду па вадзе і па сухім.
Беларусь і журавіны — непарыўныя. І хоць тэхналогія вырошчвання буйнаплодных журавін — амерыканская, да яе ставяцца, як да роднай, бо журавiны (раскрытыя кветкі на сцеблах нагадвалі продкам шыю і галаву жураўля) раслі на беларускіх балотах са старажытных часоў.
Буйнаплодныя журавіны больш за 30 гадоў вырошчваюць на пінскім прадпрыемстве "Палескія журавіны", куды і выправіўся Sputnik, каб паглядзець, як журавінавае поле заліваюць вадой і зграбаюць чырвоныя ягады да месца выбаркі на прычэп.
Збіраюць тут і сухія журавіны старым дзедаўскім спосабам — iх адправяць на экспарт і там ужо будуць варыць журавінавы соус да каляднай гусі.
Чытайце таксама:
- Нованароджанае дзіця неслі дадому з ягадамі: як на Беларусі збіралі журавіны
- Смачна есці, мякка сесці: беларускія народныя прысмакі ў фотаздымках

1/14
© Sputnik / Сергей Лескеть
Збор журавін на плантацыях ААТ "Палескія Журавіны" ажыццяўляецца двума спосабамі – усухую і ў вадзе.

2/14
© Sputnik / Сергей Лескеть
Журавінавыя плантацыі запаўняюць вадой і бонамі пачынаюць падцягваць ягады да месца збору.

3/14
© Sputnik / Сергей Лескеть
Трактары абіваюць ягады, каб яны падняліся на паверхню вады.

4/14
© Sputnik / Сергей Лескеть
На зборы амерыканскіх журавін задзейнічаны айчынныя машыны.

5/14
© Sputnik / Сергей Лескеть
Журавіны загружаюць на транспарцёр.

6/14
© Sputnik / Сергей Лескеть
І пасля – на прычэп.

7/14
© Sputnik / Сергей Лескеть
Работнікі ў рыбацкіх ботах заходзяць у ваду і зграбаюць ягаду.

8/14
© Sputnik / Сергей Лескеть
Ручны сухі збор – таксама праца нялёгкая, карпатлівая. Такія "сухія" журавіны пойдуць на экспарт.

9/14
© Sputnik / Сергей Лескеть
"Мокрыя" журавіны сартуюць, фасуюць і замарожваюць.

10/14
© Sputnik / Сергей Лескеть
Буйнаплодныя журавіны не менш карысныя, чым лясныя – багатыя на вітаміны А, С і Е, утрымліваюць натуральныя антыбіётыкі і прабіётыкі, з'яўляюцца выдатнай крыніцай антыаксідантаў, арганічных кіслот, селену, марганцу і медзі.

11/14
© Sputnik / Сергей Лескеть
Максімальны ўраджай з 1 гектара – 30 тон журавін.

12/14
© Sputnik / Сергей Лескеть
Ягады журавін – буйныя, памерам 2-2,5 см.

13/14
© Sputnik / Сергей Лескеть
Журавіны валодаюць звязальнымі, супрацьзапаленчымі, антысептычнымі, мачагоннымі і дэтаксіцыйнымі ўласцівасцямі.

14/14
© Sputnik / Сергей Лескеть
Журавінавыя прасторы – незабыўнае відовішча.