01:14 05 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.79
  • 100 RUB3.36
  • Выстава Панна Doll'я прадстаўляе сабой сімбіёз жывапісу і аўтарскай лялькі.
  • У рамках праекта можна ўбачыць жывапіс Ганны Сілівончык і Васіля Пяшкуна, акварэлі Ганны Фадзеевай. Лялькі, прадстаўленыя на выставе, выкананыя ў самых розных тэхніках.
  • Асобнай экспазіцыяй прадстаўлены праект лялек ПАРФЮМЪ 2 сезона Конкурсу Гісторыя Моды.
  • Лялькі ў вытанчаных сукенках пераносяць гледача ў розныя эпохі.
  • Некаторыя вобразы добра пазнавальныя - так, можна ўбачыць знакамітую мадэль Давіму ў сукенцы ад Дыёра.
  • А гэтага персанажа лёгка пазнаць па знакамітым вусам і крыху дзікаватым позірку.
  • Кветкі і натуральныя бровы, якія зноў увайшлі ў моду - канешне, гэта знакамітая мастачка Фрыла Кало, ужо ў досыць сталым узросце, але заўжды прыгожая.
  • Дваццатыя гады мінулага стагоддзя пазнаюцца не толькі па сукенцы і капялюшу, але і па сумным позірку і макіяжы лялькі ў стылі нямога кіно.
  • Жывапіс і лялькі добра дапаўняюць адзін аднаго.
  • А гэтая лялька пераносіць гледача на чароўны Усход.
  • Сустракаюцца і фантастычныя стварэнні.
  • Напярэдадні Новага Году дзіўна было б не пабачыць Дзеда Мароза з унучкай.
  • У незвычайнасці твараў некаторых лялек ёсць свая асаблівая прыгажосць і пазнаецца аўтарскі стыль.
  • А некаторыя выклікаюць добрую ўсмешку.
  • Як, напрыклад, гэты кот, які адначасова ўвасабляе сабой гуру моднага свету Карла Лагерфельда і яго любімага хатняга гадаванца, з якім ён пазіраваў на шматлікіх фота.
© Sputnik Альфрэд Мікус
Выстава "Панна Doll'я" прадстаўляе сабой сімбіёз жывапісу і аўтарскай лялькі.

На выставе, якая праходзіць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, можна пазнаёміцца са стагоддзямі сусветнай моды і акунуцца ў пераплецены свет лялек і жывапісу.

Выстава аўтарскай лялькі "Панна Doll'я" будзе доўжыцца ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў да 1 лютага 2020 года. На ёй прадстаўлена 150 работ, кожная з каторых выканана ў адзіным экзэмпляры. Акрамя таго, наведвальнікі змогуць убачыць карціны Ганны Сілівончык, Васіля Пяшкуна і Ганны Фадзеевай, якія арганічна пераплеценыя з экспазіцыяй лялек і ўтвараюць адзіны чароўны сусвет. 

Фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус наведаў выставу і захаваў на здымках хараство гістарычных касцюмаў і прыгажосць аўтарскіх лялек і дзіўных жывапісных палоцен.

Тэги:
Беларусь, Мінск, Выстава, лялькі

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы