13:28 20 лютага 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.20
  • EUR2.38
  • 100 RUB3.46
Фота

50 гадоў гораду атамшчыкаў: Прыпяць да і пасля катастрофы на ЧАЭС

Атрымаць кароткую спасылку
5810
  • Фота зроблена 15 жніўня 1986 года пасля эвакуацыі жыхароў
  • Цэнтр горада Прыпяць ў 1985 годзе
  • Прыпяць, 1983 год. Да аварыі на Чарнобыльскай АЭС у горадзе пражывала 47500 чалавек 27 нацыянальнасцяў. Сярэдні ўзрост жыхароў горада складаў 26 гадоў!
  • 4 лютага 1970 года былі пачаты работы па будаўніцтве будучага горада энергетыкаў, а ўжо ў маі пачалася разметка катлавана пад 1-ы энергаблок ЧАЭС. Праз пяць гадоў будаўніцтва, у 1975-м, пачаўся мантаж атамнага рэактара першага энергаблока.
  • Прыпяць будавалася як горад атамшчыкаў. Гэта раённы цэнтр, які вырас разам са станцыяй. Ён размясціўся ў трох кіламетрах ад ЧАЭС. На фота: ва ўпраўленні энергаблока.
  • Від на горад Прыпяць у першыя дні пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Першае паведамленне аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС з'явілася ў савецкіх СМІ 27 красавіка, праз 36 гадзін пасля катастрофы.
  • Верталёты вядуць дэзактывацыю будынкаў Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пасля аварыі.
  • 27 красавіка 1986 года каля 47 тысяч жыхароў назаўсёды пакінулі горад.
  • Від на горад Прыпяць у студзені 1987 года
  • Чарнобыльская атамная электрастанцыя
  • Дом культуры Энергетык ў Прыпяці
  • Тэлефонная будка на адной з вуліц горада Прыпяць.
  • Кола агляду ў Прыпяці
  • Радыёлакацыйная антэна Дуга у Чарнобыльскай зоне адчужэння
  • Адзін з дамоў у Прыпяці, пакінутых жыхарамі пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС
  • Адзін з дамоў у Прыпяці, пакінутых жыхарамі пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС
  • Турысты падчас экскурсіі ў зону адчужэння ЧАЭС у горадзе Прыпяць
  • Від на новы бяспечны канфайнмент і саркафаг на 4-м энергаблоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі з горада Прыпяць
© Sputnik / В. Чистяков
Горад Прыпяць быў заснаваны 4 лютага 1970 года. Спачатку тут жылі будаўнікі, затым у асноўным тыя, хто абслугоўваў Чарнобыльскую АЭС, і іх сем'і. Своеасаблівы твар мела Прыпяць дзякуючы кампазіцыи мікрараёнаў, якія размяшчаліся радыусамі вакол агульнагарадскога цэнтра.

Прыпяць павінна была стаць шчаслівым горадам ударных будаўнікоў камунізму, якія заваявалі мірны атам.

Сёння горад атамшчыкаў Прыпяць адзначаў бы пяцідзесяцігоддзе з дня свайго заснавання. Аднак яму наканавана было стаць горадам-зданню, нямым сведкам атамнай катастрофы, трагічным напамінам пра аварыю, якая пазбавіла жыцця і здароўя мноства ліквідатараў.

Светлавая рэклама, яркія пано і дэкаратыўная кераміка на фасадах, шырокія вуліцы - такім быў гэты горад, жыццё ў якім абарвалася ў адзін дзень, 27 мая 1986 года, калі каля 47 тысяч жыхароў назаўжды пакінулі яго.

Зараз у Прыпяць рэгулярна арганізоўваюць экскурсіі: там можна адчуць боль і пустэчу мёртвай зоны.

Тэги:
Прыпяць

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы