11:39 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
  • Напярэдадні прайшла генеральная рэпетыцыя парада - горад рыхтаваўся да Дня Перамогі.
  • Многія мінчане паназіралі і сфатаграфавалі парад яшчэ ў пятніцу.
  • Аляксандр Лукашэнка на парадзе ў гонар 75-годдзя Перамогі. Перад пачаткам парада прэзідэнт падкрэсліў: Дзень Перамогі для рэспублікі - свята святое.
  • Перад трыбунамі ўрачыстым маршам прайшлі 19 парадных разлікаў у колькасці больш за 3,5 тысячы чалавек.
  • Традыцыйна парад ваеннай тэхнікі ўзначальвае савецкі танк Т-34.
  • Ветэраны Вялікай Айчыннай на парадзе. З кожным годам з жыцця сыходзяць людзі, якія дабіліся Вялікай Перамогі. У Беларусі засталося 4,7 тысяч ветэранаў вайны, 1389 з іх жывуць у сталіцы.
  • Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў на Парадзе ў Дзень Перамогі ў Мінску. Напярэдадні пасол уручыў юбілейныя медалі ў гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 - 1945 гадоў былым франтавікам Пятру Кучараваму і Сямёну Берасневу.
  • У складзе механізаванай калоны прыняло ўдзел 16 парадных разлікаў, прайшла сучасная ваенная тэхніка: аўтамабілі Кайман, Волат, баявыя машыны БелГрад, Тор-М2, РСЗА Паланэз, сучасныя апаратныя і комплексы сувязі, БЛА Беркут , Кондар, Буравеснік-МБ.
  • Сярод гасцей парада нямала дзяцей і студэнтаў, людзей сярэдняга і старэйшага ўзросту.
  • Мікалай Лукашэнка прыняў удзел у Парадзе Перамогі, але ў гэты раз быў ня побач з бацькам, а на трыбуне для гледачоў.
  • Самы любімы складнік парада - паветраны. У паветраным парадзе прынялі ўдзел знішчальнікі МіГ-29, штурмавікі Су-25, вучэбна-баявыя самалёты Як-130, вучэбна-трэніровачныя самалёты Л-39, ваенна-транспартныя самалёты Іл-76 і Ан-26, а таксама верталёты Мі-24 і Мі-8МТВ5.
  • Упершыню ў парадзе войскаў Мінскага гарнізона прынялі ўдзел нядаўна пастаўленыя на ўзбраенне беларускай арміі знішчальнікі СУ-30 СМ.
  • Парад у беларускай сталіцы завяршыўся песняй Дзень Перамогі.
  • Адзначалі свята Перамогі не толькі ў беларускай сталіцы. У Брэсцкую крэпасць-герой некаторыя прыйшлі сем'ямі.
  • Генадзь Касцюковіч прыйшоў на шэсце з партрэтам дзядзькі.
  • Ва ўскладанні кветак прынялі ўдзел кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікі сілавых структур, грамадскіх арганізацый і рэлігійных канфесій.
  • У памяць аб загінуўшых у Другой сусветнай вайне ля мемарыяльнага комплексу Тры штыкі ў Віцебску пачуўся зброевы залп.
  • Святкаванне 75-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне ў Гродне прайшло без масавых мерапрыемстваў. Кветкі ўсклалі ля Вечнага агню ў парку Жылібера.
  • Жыхары Гродна падыходзілі да Вечнага агню, фатаграфаваліся ля святочных плакатаў.
  • З цёплым майскім настроем адсвяткавалі 9 Мая ў Гомелі.
  • Абласны цэнтр да свята ў прамым сэнсе заквітнеў на вачах.
  • Невялікі мітынг прайшоў на плошчы Працы ў Гомелі раніцай. Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны ўсклалі кветкі.
  • Позна ўвечары ў Віцебску прагрымеў традыцыйны салют на 9 Мая, гараджане прыйшлі глядзець яго на плошчу Перамогі.
  • Некаторыя віцябляне прыйшлі паглядзець салют у гонар 75-годдзя Перамогі сем'ямі, а хтосьці са сваёй другой палавінкай.
  • Святочны феерверк на Дзень Перамогі сабраў сотні гараджан на некалькіх пляцоўках у цэнтры Гродна ўвечары 9 мая. Убачыць салют ўжывую на плошчы Леніна сабралася некалькі соцень гараджан.
  • Увечары 9 мая святочны салют у гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне адбыўся і ў сталіцы.
  • Дзень Перамогі завяршыўся ў Мінску святочным канцэртам і феерверкам.
  • Святочны салют асвяціў начное неба сталіцы.
© Sputnik / Виктор Толочко
Напярэдадні прайшла генеральная рэпетыцыя парада - горад рыхтаваўся да Дня Перамогі.

Святочны дзень выпаў на суботу, аднак гэта не перашкодзіла беларусам аддаць даніну памяці героям, якія заваявалі перамогу. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кадры гэтага дня.

Многія прынялі ўдзел ва ўрачыстым парадзе Перамогі ў Мінску, назіралі за трансляцыямі свята па тэлебачанні і анлайн, і большасць успамінала сваіх родных, якія змагаліся з фашызмам, у коле сям'і ці ў сацсетках.

Адзначалі свята Перамогі не толькі ў беларускай сталіцы. Шмат хто з жыхароў Брэста з кветкамі, фотаздымкамі герояў і святочнымі стужкамі аддалі доўг загінулым у Брэсцкай крэпасці. З цёплым майскім настроем адсвяткавалі 9 Мая ў Гомелі, усклаўшы кветкі да брацкай магілы савецкіх воінаў. Нешматлюдна, але ўрачыста прайшоў мітынг каля мемарыяльнага комплексу "Тры штыкі" ў Віцебску і ля Вечнага агню ў Гродне.

Завяршыўся Дзень Перамогі святочным салютам.

Тэмы:
Дзень Перамогі - 2020 (95)
Тэги:
Беларусь, Дзень Перамогі

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы