07:54 11 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.43
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.41
Фота

Беларусь масава збірае подпісы за кандыдатаў у прэзідэнты - фота

Атрымаць кароткую спасылку
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (89)
3320
  • Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты ў Беларусі пачаўся 21 мая.
  • У рамках гэтага этапу перадвыбарнай гонкі збор подпісаў ідзе рознымі спосабамі, у тым ліку і пры дапамозе пікетаў.
  • На пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Мінску ў выхадныя дні прайшлі масавыя пікеты па зборы подпісаў.
  • Ініцыятыўныя групы павінны сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў для рэгістрацыі сваіх прэтэндэнтаў.
  • Мерапрыемствы каля цэнтральнага сталічнага рынку працягваліся па некалькі гадзін.
  • Людзі актыўна пакідаюць подпісы ў падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты.
  • Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты праходзіў у Гродне. Людзі прыйшлі на пікет у мінулую нядзелю ў 12 гадзін і практычна адразу сталі ў доўгую чаргу.
  • Чарга падпісантаў расцягнулася практычна да сярэдзіны плошчы Савецкай.
  • У зборшчыка подпісаў павінна быць выдадзенае ЦВК пасведчанне, а таксама дакумент, які сведчыць асобу. Зразумела, павінны быць з сабой і падпісныя лісты. У гэтую кампанію да зборшчыкаў ёсць яшчэ адно патрабаванне: валодаць сродкамі індывідуальнай абароны - маскамі і пальчаткамі.
  • У Гомелі першы масавы пікет па зборы подпісаў адбыўся 28 мая.
  • Чарга да пікету цягнулася ўздоўж вуліцы Савецкай.
  • У жадаючых збіралі подпісы некалькі гадзін.
  • Асабліва актыўна ў Гомелі збіраюць подпісы ініцыятыўныя групы Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы. Сустракаюцца і пікеты іншых вылучэнцаў.
  • Дзеючае заканадаўства дазваляе пакідаць подпіс у падтрымку вылучэння кандыдатамі адразу некалькіх прэтэндэнтаў - пры жаданні вы можаце падтрымаць ўсіх 15 чалавек.
  • У Брэсце ў нядзелю людзі пачалі збірацца задоўга да пачатку пікетаў.
  • Шмат хто гатовы адстаяць некалькі гадзін, каб пакінуць подпіс. Чарга расцягнулася ад Савецкай да Маякоўскага.
  • Большасць з тых, хто прыйшоў - у масках з-за каронавіруса.
  • На этапе збору подпісаў публікаваць праграму забаронена. Адзінае, што вам могуць расказаць зборшчыкі - біяграфію патэнцыйнага кандыдата. Планы на выпадак абрання і іншыя лозунгі кандыдатаў могуць быць расцэненыя як незаконная агітацыя.
  • Збіралі подпісы за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты і ў Віцебску.
  • На плошчы каля ТРЦ Марка-Сіці размясціліся адразу тры ініцыятыўныя групы: Святланы Ціханоўскайі, Сяргея Чарэчаня і Валерыя Цапкалы.
  • Падпісацца можна за любую колькасць патэнцыйных кандыдатаў. За каго з іх галасаваць, грамадзяне будуць вырашаць падчас выбараў.
  • Выбары прэзідэнта Беларусі прызначаны на 9 жніўня.
  • Ініцыятыўная група дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў гэтую выбарчую кампанію ад пікетаў адмовілася.
  • Збор подпісаў працягнецца да 19 чэрвеня ўключна. Не пазней за 20 чэрвеня ініцыятыўныя групы павінны будуць здаць падпісныя лісты для праверкі.
  • У ліпені, калі ў прэтэндэнта будзе больш за 100 тысяч сапраўдных подпісаў і будуць выкананы іншыя патрабаванні заканадаўства, ён будзе зарэгістраваны кандыдатам.
© Sputnik / Виктор Толочко
Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты ў Беларусі пачаўся 21 мая.

У рамках гэтага этапу перадвыбарнай гонкі збор подпісаў ідзе рознымі спосабамі, у тым ліку і пры дапамозе пікетаў, якія збіраюць мноства грамадзян у сталіцы і ўсіх абласных гарадах Беларусі.

Збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты ў Беларусі пачаўся 21 мая. Людзі па некалькі гадзін стаяць у чарзе, каб пакінуць свой подпіс.

Зборшчыкі подпісаў у гэтую кампанію "ўзброеныя" не толькі спецыяльным пасведчаннем і падпіснымі лістамі, але таксама сродкамі індывідуальнай абароны - маскамі і пальчаткамі. У масках прыходзіць і вялікая частка грамадзян.

Збор подпісаў працягнецца да 19 чэрвеня ўключна. Не пазней за 20 чэрвеня ініцыятыўныя групы павінны будуць здаць падпісныя лісты для праверкі. А ў ліпені, калі ў прэтэндэнта будзе больш за 100 тысяч сапраўдных подпісаў і будуць выкананы іншыя патрабаванні заканадаўства, ён будзе зарэгістраваны кандыдатам.

Падпісацца можна за любую колькасць патэнцыйных кандыдатаў. За каго з іх галасаваць, грамадзяне будуць вырашаць падчас выбараў 9 жніўня.

Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (89)
Тэги:
Выбары, Беларусь

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы