11:37 14 жніўня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.46
  • EUR2.91
  • 100 RUB3.35
  • Святочныя мерапрыемствы адкрыла патрыятычнае шэсце Беларусь памятае. Удзел у ім прынялі больш за 11 тысяч чалавек.
  • Героямі свята, безумоўна, былі ветэраны
  • Сыны прэзідэнта Дзмітрый, Мікалай і Віктар таксама ішлі ў калоне
  • Галоўныя святочныя мерапрыемствы разгарнуліся ў самым цэнтры Мінска - на Плошчы Перамогі
  • Манумент Перамогі быў літаральна абсыпаны кветкамі, якія мінчане неслі сюды з самай раніцы
  • 3 ліпеня Кастрычніцкая плошча ператварылася ў велізарны выставачны комплекс - айчынныя аўтагіганты прывезлі ў цэнтр сталіцы свае дасягненні.
  • БЕЛАЗ выставіў дзве адносна невялікія мадэлі кар'ерных самазвалаў - 55 і 45-тоннікі.
  • Выстава вельмі спадабалася маленькім беларусам.
  • Ва ўсіх раёнах сталіцы разгарнуліся святочныя пляцоўкі, але самая вялікая ў цэнтры - каля Палаца спорту.
  • Масавыя гулянні разгарнуліся на плошчы каля Палаца спорту.
  • Творчыя ансамблі падарылі мінчанам і гасцям сталіцы яркі святочны канцэрт.
  • Дзень Незалежнасці сапраўднае народнае свята і адзначаць яго трэба з размахам.
  • Ніводнае свята ў горадзе не абыходзіцца без традыцыйнага святочнага шашлыка.
  • Уся Беларусь - ад сталіцы да самых маленькіх вёсак - адзначала галоўнае дзяржаўнае свята.
  • Так адзначалі Дзень Незалежнасці ў вёсцы Перароўскі Млынок пад Жыткавічамі.
  • Ад самай раніцы ў горадзе можна было сустрэць гродзенцаў у вышыванках.
  • Для самых актыўных раніца 3 ліпеня пачалася з бадзёрай размінкі на беразе Нёмана.
  • Ганаровымі гасцямі свята сталі жыхары Гродна, якія памятаюць жахі вайны.
  • Прадстаўнікі працоўных калектываў на адкрыцці дошкі Гонару ў Віцебску.
  • Улады горада ўсклалі кветкі да віцебскага манумента Тры штыкі.
  • Нягледзячы на пахмурнае надвор'е і тое, што праграма з-за пандэміі была скарочана, на мерапрыемства прыйшло шмат гараджан.
  • Адной з галоўных падзей свята стала адкрыццё фантана на Свіслачы.
  • Набярэжная зайграла новымі фарбамі.
  • Гаворачы аб фантане, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў яго інавацыйным.
  • Кульмінацыяй свята стаў маляўнічы салют.
  • А перад салютам адбылася традыцыйная акцыя Праспяваем гімн разам.
  • Феерверк размаляваў неба над сталіцай у васьмі кропках.
  • Салют на 3 ліпеня ў Віцебску.
  • Салют на 3 ліпеня ў Віцебску.
© REUTERS / VASILY FEDOSENKO
Святочныя мерапрыемствы адкрыла патрыятычнае шэсце "Беларусь памятае". Удзел у ім прынялі больш за 11 тысяч чалавек.

Святочныя гулянні прайшлі па ўсёй краіне, а ў Мінску ўрачыстае шэсце наведаў кіраўнік дзяржавы. Як праходзіў Дзень Незалежнасці ў краіне, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Нягледзячы на пандэмію каронавіруса ў Беларусі з размахам адзначылі Дзень Незалежнасці. Гэта галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці. Штогод яно адзначаецца 3 ліпеня, у дзень вызвалення Мінска ад нямецкіх захопнікаў.

У сталіцы ўдзень прайшло ўрачыстае шэсце па праспекце Незалежнасці. У калоне ішлі сыны беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, чыноўнікі, ветэраны, гараджане і госці сталіцы.

Крайняй кропкай шэсця стала Плошча Перамогі, дзе ўсіх сустракаў кіраўнік дзяржавы. Ён павіншаваў беларусаў са святам, а затым выйшаў пагутарыць з ветэранамі і мінчанамі.

На гэтым свята не скончылася. На пляцоўцы каля Палаца спорту выступалі артысты, працавалі летнія кафэ. На Кастрычніцкай плошчы паказвалі навінкі тэхнікі.

Завяршыўся дзень салютам, які прагрымеў у розных кропках Беларусі.

Тэги:
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Мінск

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы