Брэстчына — гэта не толькі Белавежская пушча і Брэсцкая крэпасць. Гэтыя мясціны заўсёды вабілі турыстаў, але рэдка хто патрапіў далей Брэста, Пінска і Баранавічаў. Хаця шмат цікавага і нязведанага хаваюць менавіта маленькія вёсачкі.Напрыклад, у вёсцы Воўчын быў пахаваны апошні кароль Рэчы Паспалістай Станіслаў II Аўгуст Панятоўскі, а сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі ў гады Першай сусветнай вайны стала пляцоўкай для стаўкі камандуючага Усходнім германскім фронтам.Палессе — сапраўдная скарбонка для аматараў гісторыі і прыгожай архітэктуры. Спадабаецца тут і тым, хто проста захоча адарвацца ад шумнага гарадскога жыцця і акунуцца ў сусвет, які існуе па сваіх законах.Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, колькі цікавага хаваюць вёсачкі Брэстчыны.
Чароўныя славутасці беларускай зямлі патрапілі ў аб’ектыў беларускага фатографа Альфрэда Мікуса.
Брэстчына — гэта не толькі Белавежская пушча і Брэсцкая крэпасць. Гэтыя мясціны заўсёды вабілі турыстаў, але рэдка хто патрапіў далей Брэста, Пінска і Баранавічаў. Хаця шмат цікавага і нязведанага хаваюць менавіта маленькія вёсачкі.
Напрыклад, у вёсцы Воўчын быў пахаваны апошні кароль Рэчы Паспалістай Станіслаў II Аўгуст Панятоўскі, а сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі ў гады Першай сусветнай вайны стала пляцоўкай для стаўкі камандуючага Усходнім германскім фронтам.
Палессе — сапраўдная скарбонка для аматараў гісторыі і прыгожай архітэктуры. Спадабаецца тут і тым, хто проста захоча адарвацца ад шумнага гарадскога жыцця і акунуцца ў сусвет, які існуе па сваіх законах.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, колькі цікавага хаваюць вёсачкі Брэстчыны.
У касцёле знаходзіўся цудоўны абраз Маці Божай Чарнаўчыцкай – Пані Суцяшэння, якая трымае ў руках белыя лілеі – сведчанне дзявочай чысціні і беззаганнасці. У гады Першай сусветнай вайны, калі касцёл Святой Тройцы належаў праваслаўнай царкве, бацюшка Калінскі вывез у Расію цудатворны абраз і яшчэ шмат прадметаў культу разам з пяццю званамі.
Троіцкі касцёл у вёсцы Воўчын Камянецкага раёна - месца пахавання апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава II Аўгуста Панятоўскага. Зараз касцёл знаходзіцца на рэстаўрацыі.
Паўночная брама Пуслоўскіх у вёсцы Старыя Пяскі Бярозаўскага раёна была пабудаваная ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Гэта брама вядзе да палацава-паркавага ансамбля рода Пуслоўскіх.
Свята-Крыжаўзвіжанская царква ў вёсцы Вістычы Брэсцкага раёна пачынае сваю гісторыю ў 1748 годзе як касцёл манастыра цыстарыянцаў. Спецыялісты класіфіцыруюць яе як стыль позняга барока з рысамі беларускага храмавага дойлідства.
У 1866 годзе храм быў перададзены праваслаўнай царкве і асвячоны ў імя Узвіжання Крыжа Гасподняга і з тых часоў вядомы як Спаса-Крыжаўзвіжанская царква.
У музеі лекавых траў у вёсцы Стрэльна Іванаўскага раёна можна даведацца аб карысных уласцівасцях усіх траў, пакаштаваць гарбату і наталіцца пахам прыроды.
Сядзіба Нямцэвічаў у вёсцы Скокі Брэсцкага раёна - маёнтак прадстаўнікоў заможнай шляхты XVII - XIX стагоддзяў. Род Нямцэвічаў, якому належала сядзіба, праславіў Юльян Урсын Нямцэвіч, грамадскі дзеяч, ад'ютант і сакратар Тадэвуша Касцюшкі.
Жыццё пяці пакаленняў Нямцэвічаў прайшло ў гэтых сценах. 15 снежня 1917 года ў Скоках было падпісана перамір'е паміж Германіяй і бальшавіцкай Расіяй аб спыненні Першай сусветнай вайны.