Фота

Выстава "Белагра" адкрылася ў Мінску

Падпісацца
Міжнародная спецыялізаваная выстава "Белагра-2020" адкрылася ў беларускай сталіцы. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, што ўбачылі наведвальнікі ў першы дзень.

Выставу "Белагра" ў гэтым годзе прымеркавалі да VII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Сярод экспанатаў - лепшыя сельскагаспадарчыя распрацоўкі ў сферы жывёлагадоўлі, вытворчасці ўгнаенняў, аграпрамысловай тэхнікі, прадуктаў харчавання і адзення.

Арганізатары на адкрытай пляцоўцы прадставілі больш за 200 узораў сучаснай тэхнікі, якая прымяняецца ў сельскай гаспадарцы. У выставачным павільёне беларускія і замежныя вытворцы выставілі самае сучаснае абсталяванне і матэрыялы для перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі.
Праграма выставы напоўнена В2В сустрэчамі, практычнымі дэманстрацыямі, прэзентацыямі, майстар-класамі і конкурсамі.

Падчас "Белагра" пройдуць ўсенародны дэгустацыйны Конкурс "Чэмпіён смаку", "Конкурс на лепшую племянную карову", Конкурс "Лепшы араты", выстава сельскагаспадарчых жывёл, дэманстрацыйныя паказы тэхнікі і іншыя мерапрыемствы. Упершыню адбудзецца конкурс "Лепшы племянны конь".

30-я Міжнародная спецыялізаваная выстава "Белагра-2020" пройдзе з 29 верасня па 4 кастрычніка ў Мінску на тэрыторыі Футбольнага манежа. У гэтым годзе ў аграрным форуме прымуць удзел каля 400 кампаній з 15 краін свету.

© Sputnik / Виктор ТолочкоКандытары прадставілі на выставе цуды кулінарыі, як напрыклад, гэты шакаладны цмок.
Выстава Белагра - 2020 - Sputnik Беларусь
1/18
Кандытары прадставілі на выставе цуды кулінарыі, як напрыклад, гэты шакаладны цмок.
© Sputnik / Виктор ТолочкоВар'яцкі Капялюшнік - сапраўдны твор мастацтва.
Выстава Белагра - 2020 - Sputnik Беларусь
2/18
Вар'яцкі Капялюшнік - сапраўдны твор мастацтва.
© Sputnik / Виктор ТолочкоДэгустацыя беларускіх сыроў.
Выстава Белагра - 2020 - Sputnik Беларусь
3/18
Дэгустацыя беларускіх сыроў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоВэнджанае парася на выставе - у цэнтры ўвагі.
Выстава Белагра - 2020 - Sputnik Беларусь
4/18
Вэнджанае парася на выставе - у цэнтры ўвагі.
© Sputnik / Виктор ТолочкоПамідоры чэры асвяжаюць усё гэта мясное вар'яцтва.
Выстава Белагра - 2020 - Sputnik Беларусь
5/18
Памідоры чэры асвяжаюць усё гэта мясное вар'яцтва.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЗ мяса нашы кулінары могуць прыгатаваць усё, што заўгодна.
Выстава Белагра - 2020 - Sputnik Беларусь
6/18
З мяса нашы кулінары могуць прыгатаваць усё, што заўгодна.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКніга з сала ўжо стала традыцыйным упрыгажэннем вітрын.
Выстава Белагра - 2020 - Sputnik Беларусь
7/18
Кніга з сала ўжо стала традыцыйным упрыгажэннем вітрын.
© Sputnik / Виктор ТолочкоВось такі рамантычны карабель атрымаўся з сушак і хлеба.
Выстава Белагра - 2020 - Sputnik Беларусь
8/18
Вось такі рамантычны карабель атрымаўся з сушак і хлеба.
© Sputnik / Виктор ТолочкоБарбі ў беларускім хамоне - чым не лэдзі Гага?
Выстава Белагра - 2020 - Sputnik Беларусь
9/18
Барбі ў беларускім хамоне - чым не лэдзі Гага?
© Sputnik / Виктор ТолочкоЯшчэ адзін ваў-экспанат: каўбасныя ружы.
Выстава Белагра - 2020 - Sputnik Беларусь
10/18
Яшчэ адзін ваў-экспанат: каўбасныя ружы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЗагадаць жаданне на "Белагра" можа кожны.
Выстава Белагра - 2020 - Sputnik Беларусь
11/18
Загадаць жаданне на "Белагра" можа кожны.
© Sputnik / Виктор ТолочкоДзяўчыны сустракаюць наведвальнікаў выставы ў масках.
Выстава Белагра - 2020 - Sputnik Беларусь
12/18
Дзяўчыны сустракаюць наведвальнікаў выставы ў масках.
© Sputnik / Виктор ТолочкоВыстава сельгастэхнікі на Белагра - 2020.
Выстава Белагра - 2020 - Sputnik Беларусь
13/18
Выстава сельгастэхнікі на Белагра - 2020.
© Sputnik / Виктор ТолочкоЦікаўная козачка.
Выстава Белагра - 2020 - Sputnik Беларусь
14/18
Цікаўная козачка.
© Sputnik / Виктор ТолочкоТрадыцыйна на "Белагра" выбіраюць лепшую карову.
Выстава Белагра - 2020 - Sputnik Беларусь
15/18
Традыцыйна на "Белагра" выбіраюць лепшую карову.
© Sputnik / Виктор ТолочкоСвінкі спакойна рэагуюць на выставу і наведвальнікаў.
Выстава Белагра - 2020 - Sputnik Беларусь
16/18
Свінкі спакойна рэагуюць на выставу і наведвальнікаў.
© Sputnik / Виктор ТолочкоГаспадыні рыхтуюць сваіх падапечных да конкурсу.
Выстава Белагра - 2020 - Sputnik Беларусь
17/18
Гаспадыні рыхтуюць сваіх падапечных да конкурсу.
© Sputnik / Виктор ТолочкоНа выставе - унікальныя пароды баранчыкаў.
Выстава Белагра - 2020 - Sputnik Беларусь
18/18
На выставе - унікальныя пароды баранчыкаў.
Стужка навiн
0