20:07 15 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.10
  • 100 RUB3.48
  • Домік Дзеда Мароза запрацаваў сёння ў парку Горкага ў Мінску
  • У дзень адкрыцця выпаў снег, і любімы дзіцячы парк стаў падобны на сапраўдны казачны лес
  • Першых наведвальнікаў з усмешкай сустрэла Снягурка
  • Дзед Мароз з'явіўся з лесу з маленькай ялінкай
  • Разам з любімымі героямі дзеці ўпрыгожылі яе цацкамі
  • Не абавязкова адпраўляцца далёка за горад, каб наведаць галоўнага навагодняга персанажа
  • Прыбраўшы елку, першыя госці вадзілі карагод і спявалі навагоднія песні
  • Гулялі з Дзедам Марозам у пацешныя гульні
  • Атрымлівалі падарункі за расказаныя вершы
  • Дзверы доміка будуць адкрыты штодня з 10:30 да 18:30, за выключэннем 1 студзеня – у першы дзень Новага года Дзед Мароз пачне прымаць гасцей пасля поўдня
  • Ахвотнікаў наведаць домік у свята заўсёды нямала, так што калі пажадаеце пабываць тут, давядзецца купіць білет. Кошт з мінулага года не змяніўся: у святочныя дні – 25 рублёў з сям'і з адным дзіцем, у буднія – 22
  • А яшчэ тут можна пакідаць для дзядулі лісты ў адмысловай паштовай скрыні
  • Спяшаецеся, бо ўжо 7 студзеня ў 15:00 дзядуля і ўнучка з'едуць з парку
© Sputnik / Виктор Толочко
Домік Дзеда Мароза запрацаваў сёння ў парку Горкага ў Мінску.

Домік Дзеда Мароза размясціўся ў самым цэнтры беларускай сталіцы. Глядзіце, як Дзед Мароз сустракае наведвальнікаў.

Не абавязкова адпраўляцца далёка за горад, каб наведаць галоўнага навагодняга персанажа. З 23 снежня домік Дзеда Мароза адкрыўся ў парку Горкага.

У дзень адкрыцця выпаў снег, і любімы дзіцячы парк стаў падобны на сапраўдны казачны лес. Першых наведвальнікаў з усмешкай сустрэла Снягурка, а Дзед Мароз з'явіўся з лесу з маленькай ялінкай. Разам з любімымі героямі дзеці ўпрыгожылі яе цацкамі, а потым вадзілі карагод, гулялі ў пацешныя гульні і атрымлівалі падарункі за расказаныя вершы.

А яшчэ тут можна пакідаць для дзядулі лісты ў адмысловай паштовай скрыні.

Ахвотнікаў наведаць домік у свята заўсёды нямала, так што калі пажадаеце пабываць тут, давядзецца купіць білет. Кошт з мінулага года не змяніўся: у святочныя дні – 25 рублёў з сям'і з адным дзіцем, у буднія – 22. Чакаюць не толькі сем'ямі, але і групамі. Цана для групы залежыць ад колькасці дзяцей. Дзверы доміка будуць адкрыты штодня з 10:30 да 18:30, за выключэннем 1 студзеня – у першы дзень Новага года Дзед Мароз пачне прымаць гасцей пасля поўдня.

Спяшаецеся, бо ўжо 7 студзеня ў 15:00 дзядуля і ўнучка з'едуць з парку.

Тэмы:
Новы год - 2021 (29)
Тэги:
Мінск, Новы год, Снягурка, Дзед Мароз

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы