12:09 20 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.09
  • 100 RUB3.46
Фота

Як адзначалі Новы год у СССР: застолле на архіўных фотаздымках

Атрымаць кароткую спасылку
Новы год - 2021 (29)
2910
  • Рускія закускі рэстарана Метраполь. Яйкі, фаршыраваныя чырвонай ікрой, рыба і ялавічны язык
  • Сустрэча Новага года ў 1970-я. Бакалы з шампанскім і апельсіны
  • Навагодні вечар адпачынку ў СССР
  • Савецкія салаты
  • Масквічы рыхтуюць святочны стол
  • Савецкая салата Мімоза
  • Савецкая салата Грыбкі
  • За святочным навагоднім сталом
  • Інгрэдыенты для алкагольных кактэйляў
  • Простая руская закуска былых часоў
  • Фаршыраваная рыба, прыгатаваная савецкімі украінскімі кулінарамі
  • Бліны з ікрой і маслам – класіка рускай кухні
  • Традыцыйныя для 1960-х закускі ў рэстаране: крэветкі, ікра, асятрына
  • Судак, фаршыраваны алівамі з перцам і лімонам
  • Заліўная рыба
  • Шашлык па-венгерску ў рэстаране Будапешт на Пятроўскіх лініях ў Маскве і грузінскі шашлык на вуглях
  • Савецкае шампанскае і лікеры
  • Повар у беларускім кафэ ў 1970-я
  • Закуска заліўная
  • Сервіроўка стала са шпротамі
  • Страва нацыянальнай кухні
  • Сустрэча Новага года ў маскоўскай кватэры, 1981 год
  • Савецкія тарты і пірожныя
  • Савецкія тарты і пірожныя
  • Прадукцыя мінскай кандытарскай фабрыкі Камунарка 1967 года
  • Сервіроўка стала ў 1970-я ў рэстаране
© Sputnik / М. Анфингер
Рускія закускі рэстарана "Метраполь". Яйкі, фаршыраваныя чырвонай ікрой, рыба і ялавічны язык.

Як сервіравалі стол, чым частаваліся ў кафэ і рэстаранах Савецкага Саюза на Новы год і іншыя святы – глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Узорнае савецкае застолле на Новы год уключала стравы, якія гатавалі ўсе: аліўе, селядзец пад футрам, смажаная курыца, шампанскае і бутэрброды са шпротамі. Аднак такі выбар абумаўляўся не столькі любоўю да маянэзных салатаў і маленькіх вэнджаных рыбак, колькі ўсеагульнай беднасцю і татальным дэфіцытам прадуктаў. У 1980-я цяжка было купіць добрую каўбаску да свята і гарошак з маянэзам, не кажучы ўжо пра чорную ікру і асятрыну.

Як напісаць ліст Дзеду Марозу
© Sputnik / Виктор Толочко

Новы год практычна ўсе савецкія грамадзяне адзначалі дома або ў гасцях, імкнучыся накрыць стол максімальна разнастайна. У ход ішла любая рыба, якую можна было нафаршаваць, варылі халадзец, даставалі хатнія грыбочкі і саленні, перакручваліся са звычайнымі курынымі яйкамі, ператвараючы іх у кулінарнае вынаходства. Загадзя закуплялі шампанскае, ікру, кансервы і цукеркі ("Не чапай, гэта на Новы год!"). Бегалі на рынак у пошуках мандарынаў (без іх свята зусім не тое) і добрай курыцы, якая запякалася ў духоўцы з бульбачкай – самая даступная з гарачых страў.

Напярэдадні свята можна было схадзіць на навагодні вечар у клуб або кафэ, дзе ў асноўным было шампанскае з лёгкімі закускамі і танцы. А вось паходы ў рэстараны маглі дазволіць сабе толькі вельмі нешматлікія шчасліўчыкі – партыйная эліта, дырэктары буйных прадпрыемстваў, акадэмікі і іншыя знакамітасці з высокім статусам сацыяльнага дабрабыту.

У фотастужцы Sputnik сабраныя фотаздымкі самых розных савецкіх страў і застолляў, уключаючы банкетныя сталы рэстаранаў. Вы ўбачыце, як у 1960-х па-багатаму выкладвалі чорную і чырвоную ікру, як падавалі шашлык і асятрыну і якія алкагольныя кактэйлі гатавалі ў СССР.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Новы год - 2021 (29)
Тэги:
Нацыянальная кухня, навагодні стол, Новы год, СССР

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы