19:46 25 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.56
  • EUR3.11
  • 100 RUB3.41
  • Міністр аховы здароўя Уга дэ Йонг апладзіруе напачатку вакцынацыі ў Нідэрландах
  • Чарга ў цэнтр вакцынацыі ў Берліне
  • Жыхару дома састарэлых недалёка ад Памплоны на поўначы Іспаніі ўводзяць вакцыну ад каронавіруса Pfizer
  • Цэнтр вакцынацыі ў зале кінапарка Бабельсберг ў Патсдаме, Германія
  • Пажылая жанчына пляскае ў ладкі пасля атрымання вакцыны
  • Доктар Джавані Ды Пэры праходзіць вакцынацыю ад каронавіруса ў бальніцы Амедэа ды Савоя ў Турыне, Італія
  • Жанчына атрымлівае вакцыну ад COVID-19 падчас кампаніі вакцынацыі медыцынскіх работнікаў у цэнтры вакцынацыі ў Парыжы
  • Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан назірае за вакцынацыяй падчас свайго візіту ў бальніцу Chase Farm на поўначы Лондана
  • Людзі стаяць у чарзе ў Цэнтры вакцынацыі Лондана
  • Сотні людзей стаяць у чарзе на вакцынацыю ад COVID-19, у Форт-Майерс, Фларыда, ЗША
  • Жыхары дома састарэлых атрымліваюць вакцыну Pfizer - BioNTech ад каронавіруса ў Брукліне, Нью-Йорк
  • Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо размаўляе з пацыентам пасля таго, як ён атрымаў адну з першых прышчэпак ад COVID-19 у шпіталі ў Атаве
  • У Маскве пачалася вакцынацыя ад COVID-19 для людзей старэйшых за 60 гадоў
  • Прышчэпка ад каронавируса
  • Пацыент атрымлівае прышчэпку ад COVID-19 у Ашдодзе, Ізраіль
  • Цэнтр вакцынацыі ў Тэль-Авіве, Ізраіль
  • У цэнтры вакцынацыі ў Пекіне, Кітай
  • Жыхары Кітая каля бальніцы ў Пекіне
  • Мужчына атрымлівае дозу вакцыны супраць COVID-19 у Дубаі, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты
  • Разгрузка вакцыны ад COVID-19 на Суматры, Інданэзія
  • Валанцёры і прадстаўнікі аховы здароўя падчас пробнага вакцынавання супраць Covid-19 у прыватнай бальніцы ў Аллахабаде ў Індыі
  • Вакцынацыя расійскай вакцынай ад коронавіруса ў Буэнас-Айрэсе, Аргенціна
  • Медыцынскі работнік робіць сэлфі падчас ін'екцыі вакцыны ад COVID-19 у ваенным шпіталі ў Сан-Нікалас-дэ-лас-Гарсія, Мексіка
© REUTERS / Piroschka van de Wouw / Pool
Міністр аховы здароўя Уга дэ Йонг апладзіруе напачатку вакцынацыі ў Нідэрландах, якая стартавала 6 студзеня. 39-гадовая медсястра дома састарэлых атрымала вакцыну адной з першых. Нідэрланды сталі апошняй краінай у Еўрапейскім Саюзе, якая распачала вакцынацыю супраць каронавіруса.

У Еўропе, Амерыцы, на Блізкім і Далёкім Усходзе праходзіць масавая вакцынацыя супраць каронавіруса. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

У краінах Еўрасаюза афіцыйна пачалі прышчэпачную кампанію ад COVID-19 27 снежня, аднак некаторыя з удзельнікаў Саюза далі старт вакцынацыі крыху раней ці пазней. Апошняй у ЕС 6 студзеня запусцілі масавую вакцынацыю ў Нідэрландах. ЕС адобрыў вакцыну Pfizer- BioNTech ў паскораным тэмпе, аднак з умовай працягу збору і аналізу інфармацыі па яе ўжыванню. Прэпарат даступны ўсім дзяржавам Еўрасаюза адначасова і на адзіных умовах.

Яшчэ раней прывіваць грамадзян пачалі ў іншых краінах. Так, у Расіі прышчэпачная кампанія расійскім прэпаратам ад каронавіруса "Спутник V" пачалася 5 снежня, спіс катэгорый грамадзян для вакцынацыі пастаянна пашыраецца. ЗША 13 снежня першымі на кантыненце пачалі кампанію па вакцынацыі прэпаратамі Pfizer - BioNTech, а таксама Moderna.

Вялікабрытанія першай у свеце пачала прышчэпкі вакцынай AstraZeneca, распрацаванай брытана-шведскай фармацэўтычнай кампаніяй сумесна з навукоўцамі Оксфардскага універсітэта. Яна стала другім прэпаратам для прышчэпак, які выкарыстоўваюць у краіне. 2 снежня ўлады Вялікабрытаніі дазволілі выкарыстоўваць вакцыну ад каронавіруса, распрацаваную нямецкай кампаніяй BioNTech і амерыканскім канцэрнам Pfizer. На гэты час зроблена ўжо больш за мільён прышчэпак.

У Ізраілі вакцынацыя пачалася 20 снежня, першыя дозы Pfizer - BioNTech за тыдзень атрымалі 270 тысяч з амаль 9 мільёнаў жыхароў краіны.

Чытайце таксама:

Тэги:
Увесь свет, Вакцынацыя, каронавірус

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы