Масавая вакцынацыя ад каронавіруса пачалася ў Беларусі. Прышчапляюць беларусаў расійскай вакцынай "Спутник V".
Першымі прышчэпку атрымліваюць тыя, хто часцей за ўсё кантактуе з людзьмі і знаходзіцца ў зоне рызыкі. А самымі першымі сталі сямёра медыкаў, работнікаў 5-й мінскай паліклінікі.
Усяго ў паліклініку даставілі 200 доз вакцыны. Верагодней за ўсё, імі прышчэпяцца медыцынскія работнікі.
Расійскую вакцыну "Спутник V" у Беларусі зарэгістравалі пад канец снежня. Наша краіна стала першай замежнай дзяржавай, якая зарэгістравала ў сябе расійскі прэпарат.
Вакцынацыя, па планах Міністэрства аховы здароўя, ахопіць больш за 5,5 мільёнаў чалавек і будзе добраахвотнай. Медработнікі, настаўнікі, работнікі гандлю і іншыя прафесіі, прадстаўнікі якіх вымушаны часта кантактаваць з людзьмі. Вакцыну яны атрымаюць бясплатна – і, зразумела, добраахвотна.
А як сёння пачыналася масавая вакцынацыя, глядзіце на відэа.
Чытайце таксама:
- Піневіч: вакцынацыя ад COVID-19 проста неабходная
- Кіраўнік РНПЦ эпідэміялогіі распавёў аб закупках замежных вакцын ад COVID
- Пандэмія скончыцца ў 2022-м: прагноз вірусолага