17:21 02 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.62
  • EUR3.15
  • 100 RUB3.52
Фота

Унікальныя фатаграфіі: прыгледзьцеся ў твары людзей, якія прайшлі афганскую вайну

Атрымаць кароткую спасылку
27 0 0
  • Афганец Віталь Княжышча
  • Афганец Віталь Княжышча
  • Афганец Ігар Дзевашоў
  • Афганец Ігар Дзевашоў
  • Афганец Ігар Дзевашоў і яго медалі
  • Падпалкоўнік Іван Бурлака
  • Падпалкоўнік Іван Бурлака
  • Афганец Іван Ладноў
  • Афганец Іван Ладноў
  • Падпалкоўнік Валерый Марчанка
  • Падпалкоўнік Валерый Марчанка
  • Афганец Андрэй Усачоў
  • Афганец Андрэй Усачоў
  • Афганец Уладзімір Царэня
  • Афганец Уладзімір Царэня
  • Афганец Уладзімір Царэня
  • Капітан Аляксандр Чалышаў
  • Капітан Аляксандр Чалышаў
© Sputnik Александр Жибуль
Пра сябе афганцы распавядаюць неахвотна. Вайну успамінаць не любяць. Але кожнаму з іх яна сніцца да гэтага часу...

Паглядзіце на твары гэтых мужчын, якія прайшлі Афган. Прыгледзьцеся ў іх вочы. У іх, як нам здаецца, - боль ад страт і радасць ад таго, што засталіся жывыя. А яшчэ надзея на тое, што новым пакаленням не прыйдзецца больш ваяваць.

Савецкія войскі пакінулі Афганістан 32 гады таму. Вайна "за рэчкай" доўжылася доўгія 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён. Праз яе горан прайшло больш за 600 тысяч салдат і афіцэраў Савецкага Саюза. Па афіцыйных дадзеных амаль 55 тысяч чалавек былі паранены, 417 прапалі без вестак. Загінулі, памерлі ад ран і хвароб звыш 15 000 чалавек, з іх - 771 беларус.

Гэта цяпер падзеі з 25 снежня 1979-га па 15 лютага 1989-га на тэрыторыі Афганістана называюцца "вайной", а ў тыя часы гэта было "аказанне інтэрнацыянальнай дапамогі". У газетах, на тэлебачанні і радыё распавядалася аб будаўніцтве ў горнай краіне заводаў, школ, бальніц, дарог (што таксама было).

Аднак аб баявых дзеяннях і ўжо тым больш пра страты паведамлялася вельмі скупа альбо зусім не гаварылася. Sputnik Беларусь падрыхтаваў фатаграфіі некаторых салдат і афіцэраў, якія ваявалі ў Афгане. Пра сябе яны распавядаюць неахвотна. Вайну афганцы ўспамінаць не любяць. Але кожнаму з іх яна сніцца да гэтага часу.

Чытайце таксама:

Тэги:
Беларусь, Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, Афганістан

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы