Як абрадавы карагод “Лука” у аграгарадку Маркава вадзілі - фотастужка
10:14 05.05.2021 (абноўлена: 15:22 05.05.2021)
Падпісацца
Напярэдадні Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны разгледзела прапанову аб наданні статусу нематэрыяльнай культурнай каштоўнасці Беларусі велікоднаму карагоду “Лука”.
Вёска Маркава ўпершыню ў друкаваных крыніцах упамінаецца ў 1415 годзе (праз 5 гадоў пасля перамогі ў Грунвальдскай бітве) і далей узгадваецца як велікакняскі двор, цэнтр павета і воласці на колішнім шляху ў Вільню. Таму зусім не дзіўна, што тут захаваліся старажытныя традыцыі.
Карагод пачынаецца хутка пасля святочнай службы. Жыхары аграгарадка Маркава бяруцца за рукі і водзяць карагод вакол дзяцей, спяваючы народныя песні ў адрас халасцякоў.
Першапачаткова велікодны карагод ладзілі ва ўрочышчы пад назвай На Лукі на дугападобным павароце мясцовай ракі Гадзея. Менавіта адсюль і пайшла назва абраду. Але ў савецкія часы русла ракі змянілася, і карагод пачалі вадзіць каля царквы.
Раней «вадзіць Луку» дазвалялася толькі асобам жаночага полу. Сёння ў абрадзе могуць паўдзельнічаць таксама мужчыны і ўвогуле людзі любога ўзросту.
Ой, лука мая лука,
Лука мая ды зялёная.
Трава мая дай шаўковая.
Ой, цячэ Муравей, цячэ,
Ой, нясе Муравей, нясе.
А дзявочую красу
На дзяцюцкую расу.
Была ў маці дай адна дачка,
Тая была самавольніца.
Як паслала яе маці,
Ды й у вір ваду браці.
Яна вады не брала,
Каля віру скакала.
Дай у вір ускочыла.
Як пайшла яе маці
Каля віру шукаці.
Ой, віру мой віру,
Як жа цябе назваці?
Ці назваці цябе зяцем,
Ці назваці патапельнічкам?.
Не заві мяне зяцем,
Заві мяне патапельнічкам,
Заві ціхім Муравейнічкам.
А на нашай вуліцы
Гордапышный малойчык
Дай няма пышнейшага,
чым наш Іванька.
Ён на вуліцу не выходзіць,
На кані выязджае,
Бізуном паганяе.
У гэтай песні людзі звяртаюцца да «бабылёў» — хлопцаў, якія ніяк не могуць ажаніцца. Мужчына, якому спяваюць, павінен адарыць спявачак – “плаціць барыш”.
Пасля карагоду і вячэры моладзь едзе да старадаўняга вяза ў суседнюю вёску, і там пачынаюцца народныя танцы.
Глядзіце таксама:
- Дзіцячы вясновы абрад гукання вясны “Жаваронкі”
- Як "закалыхвалі" моладзь у Салігорскім раёне на Дабравешчанне
- "Гуканне вясны" адбылося ў Строчыцах
© Photo : Альфред МикусАбрадавы карагод "Лука" пачынаецца адразу пасля святочнай службы.
1/14
© Photo : Альфред Микус
Абрадавы карагод "Лука" пачынаецца адразу пасля святочнай службы.
© Sputnik / Альфред МикусРаней карагод вадзілі каля ракі Гадзея, а цяпер каля царквы.
2/14
© Sputnik / Альфред Микус
Раней карагод вадзілі каля ракі Гадзея, а цяпер каля царквы.
© Sputnik / Альфред МикусНа Вялікдзень у царкве збіраюцца людзі ўсіх узростаў.
3/14
© Sputnik / Альфред Микус
На Вялікдзень у царкве збіраюцца людзі ўсіх узростаў.
© Sputnik / Альфред МикусАбрадавы карагод "Лука" на Вялікдзень у Маркава Маладзечанскага раёна.
4/14
© Sputnik / Альфред Микус
Абрадавы карагод "Лука" на Вялікдзень у Маркава Маладзечанскага раёна.
© Sputnik / Альфред МикусРаней «вадзіць Луку» дазвалялася толькі асобам жаночага полу.
5/14
© Sputnik / Альфред Микус
Раней «вадзіць Луку» дазвалялася толькі асобам жаночага полу.
© Sputnik / Альфред МикусСёння ў абрадзе могуць паўдзельнічаць таксама мужчыны і ўвогуле людзі любога ўзросту.
6/14
© Sputnik / Альфред Микус
Сёння ў абрадзе могуць паўдзельнічаць таксама мужчыны і ўвогуле людзі любога ўзросту.
© Sputnik / Альфред Микус«Бабылі» частуюць спевакоў рознымі прысмакамі.
7/14
© Sputnik / Альфред Микус
«Бабылі» частуюць спевакоў рознымі прысмакамі.
© Sputnik / Альфред МикусУ песнях людзі звяртаюцца да «бабылёў» — хлопцаў, якія ніяк не могуць ажаніцца.
8/14
© Sputnik / Альфред Микус
У песнях людзі звяртаюцца да «бабылёў» — хлопцаў, якія ніяк не могуць ажаніцца.
© Sputnik / Альфред МикусЯкое ж свята без пачастункаў?
9/14
© Sputnik / Альфред Микус
Якое ж свята без пачастункаў?
© Sputnik / Альфред МикусБіццё яек - шматгадовая велікодная традыцыя.
10/14
© Sputnik / Альфред Микус
Біццё яек - шматгадовая велікодная традыцыя.
© Sputnik / Альфред МикусПасля карагоду і вячэры моладзь едзе да старадаўняга вяза ў суседнюю вёску.
11/14
© Sputnik / Альфред Микус
Пасля карагоду і вячэры моладзь едзе да старадаўняга вяза ў суседнюю вёску.
© Sputnik / Альфред МикусЛя старадаўняга вяза пачынаюцца народныя танцы.
12/14
© Sputnik / Альфред Микус
Ля старадаўняга вяза пачынаюцца народныя танцы.
© Sputnik / Альфред МикусУ танцах прымаюць удзел людзі розных узростаў.
13/14
© Sputnik / Альфред Микус
У танцах прымаюць удзел людзі розных узростаў.
© Sputnik / Альфред МикусВяз-старажыл лічыцца батанічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.
14/14
© Sputnik / Альфред Микус
Вяз-старажыл лічыцца батанічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння.