03:53 24 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.54
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.49
Фота

Фестываль-свята побытавых танцаў "Танцуем па-даўнейшаму" у фотастужцы Sputnik

Атрымаць кароткую спасылку
16910
  • Фестываль-свята побытавых танцаў Танцуем па-даўнейшаму

© Sputnik Альфред Микус
У аграгарадок Дзітва з'ехаліся аматары беларускага традыцыйнага харэаграфічнага мастацтва з усёй Гродзенскай вобласці.

Фестываль-свята "Танцуем па-даўнейшаму" – гэта ўнікальны творчы праект, накіраваны на адраджэнне і захаванне мясцовых традыцый танцавальнай культуры, далучэнне дзяцей і моладзі да аўтэнтычнага фальклору.

Свята прайшло на базе філіяла "Дзітвянскі Дом культуры" Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. У аграгарадок Дзітва з’ехаліся аматары беларускага традыцыйнага харэаграфічнага мастацтва з усёй Гродзенскай вобласці. Дзеці і дарослыя прадэманстравалі лепшыя ўзоры беларускіх народных парных танцаў у чатырох узроставых катэгорыях ад 7 да 50 і больш гадоў.

Падчас свята сваім майстэрствам падзяліліся выканаўцы традыцыйных кадрыляў Гродзеншчыны, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Традыцыйным у рамках фестывалю-свята стала ўжо і выступленне лепшых фальклорных калектываў Гродзеншчыны.

Кожны змог паспрабаваць свае здольнасці ў майстар-класе па побытавых танцах, а таксама стаць удзельнікам флэшмобу "Танцуем разам".

Дзякуючы дэфіле ў народных строях "Мода з куфра" можна было пабачыць, як апраналіся нашы продкі ў рэгіёнах Гродзенскай вобласці. І, канечне ж, не абыйшлося без шыкоўнай выстаўкі вырабаў майстроў народнай творчасці, на якой кожны жадаючы мог набыць сабе падарункі і сувеніры на любы густ.

Чытайце таксама:

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы