Сустрэча на Сёмуху: як прайшоў абрад "Ваджэнне Кусты"
Сустрэча на Сёмуху: як прайшоў абрад "Ваджэнне Кусты"
Sputnik Беларусь
Сёмуха — старажытнае свята беларускай культуры, якое сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ушанаванне зеляніны, дрэў, кветак. 01.06.2021, Sputnik Беларусь
Сёмуху яшчэ называлі "Зяленымі святкамі". Сёмуха прыходзіць на час, калі квітнее расліннасць, а ў зямляроба, у яго бясконцых клопатах, адбываецца невялікая перадышка: сяўба скончылася, а сенакос яшчэ не наступіў.Гэта свята лічыцца таксама дзявоцкім, таму што менавіта дзяўчына сімвалізуе маладосць і прыгажосць прыроды.30 мая Тройцу ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна на Сёмуху правялі абрад "Ваджэнне Кусты". Свята арганізавалі сіламі аддзела культуры вёскі Гродзі разам з народным калектывам аграгарадка Гальшаны і сямейным калектывам "Граўжанцы"."Куста" - гэта сімвал ураджаю. 3 цягам часу абрад набыў вясельную накіраванасць і стаў надзеяй і пажаданнем добрага шлюбу.Гурт з "Кустой" абышоў амаль усю вёску са святочнымі песнямі, просячы гаспадароў двароў адарыць яе і завітаць на свята.Каб абрад быў цалкам завершаны, кожны з прысутных павінен быў сарваць з "Кусты" па некалькі лісткоў на добры ўраджай.Сівалічнай сёмушнай стравай лічыцца яечня, прыгатаваная па спецыяльным рэцэпце, якой і частавалі ўсіх гледачоў і ўдзельнікаў свята.
Сёмуха — старажытнае свята беларускай культуры, якое сімвалізуе ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ушанаванне зеляніны, дрэў, кветак.
Сёмуху яшчэ называлі "Зяленымі святкамі". Сёмуха прыходзіць на час, калі квітнее расліннасць, а ў зямляроба, у яго бясконцых клопатах, адбываецца невялікая перадышка: сяўба скончылася, а сенакос яшчэ не наступіў.
Гэта свята лічыцца таксама дзявоцкім, таму што менавіта дзяўчына сімвалізуе маладосць і прыгажосць прыроды.
30 мая Тройцу ў вёсцы Журавы Ашмянскага раёна на Сёмуху правялі абрад "Ваджэнне Кусты". Свята арганізавалі сіламі аддзела культуры вёскі Гродзі разам з народным калектывам аграгарадка Гальшаны і сямейным калектывам "Граўжанцы".
"Куста" - гэта сімвал ураджаю. 3 цягам часу абрад набыў вясельную накіраванасць і стаў надзеяй і пажаданнем добрага шлюбу.
Гурт з "Кустой" абышоў амаль усю вёску са святочнымі песнямі, просячы гаспадароў двароў адарыць яе і завітаць на свята.
Каб абрад быў цалкам завершаны, кожны з прысутных павінен быў сарваць з "Кусты" па некалькі лісткоў на добры ўраджай.
Сівалічнай сёмушнай стравай лічыцца яечня, прыгатаваная па спецыяльным рэцэпце, якой і частавалі ўсіх гледачоў і ўдзельнікаў свята.
Сёмуха прыходзіць на час, калі квітнее расліннасць, а ў зямляроба, у яго бясконцых клопатах, адбываецца невялікая перадышка: сяўба скончылася, а сенакос яшчэ не наступіў.