03:27 19 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
  • Здымак з дрона пакрытага марскімі соплямі Мармуровага мора ў Стамбуле
  • Марская слізь пакрыла берагі Мармуровага мора
  • Выгляд зверху на пакрытае сліззю Мармуровае мора ля Стамбула
  • Катастрофа Мармуровага мора
  • Пакрытая сліззю гавань Стамбула
  • Выгляд зверху на гавань Стамбула
  • Лодкі ў пакрытым сліззю порце Стамбула
  • У Мармуровым моры Турцыі бачны клейкі жэлепадобны пласт слізі
  • Слізь забівае маторы і сеткі рыбацкіх лодак
  • Пласт слізі ў гавані Мармуровага мора на берагавой лініі Стамбула ў Турцыі
  • Рыбак каля чоўна на Мармуровым моры, пакрытым сліззю, у Стамбуле
  • Жанчына гуляе каля чоўна па Мармуровым моры, якое пакрыта сліззю, у Стамбуле
  • Здымка з паветра берагавой лініі Стамбула ў Мармуровым моры, Турцыя
© REUTERS / UMIT BEKTAS
Здымак з дрона пакрытага "марскімі соплямі" Мармуровага мора ў Стамбуле.

Пласт шэра-зялёнай жэлепадобнай слізі з фітапланктону пагражае жыццю марскіх арганізмаў і перашкаджае рыбалоўству. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь, як выглядае цяпер турэцкі бераг.

Рыбацкія лодкі ў Мармуровым моры з цяжкасцю прадзіраюцца скрозь тоўсты пласт слізі - яна забівае маторы і сеткі. Ды і рыбачыць тут хутка стане немагчыма: з-за адсутнасці кіслароду і абезрухоўлівання рыба, вустрыцы, марскія зоркі і іншыя насельнікі мора гінуць.

Такая прыродная з'ява ў рэгіёне назіраецца не ў першы раз, аднак з кожным годам яна становіцца ўсё маштабней. Фітапланктон разрастаецца з-за забруджвання марскіх вод і спякоты. Як лічаць спецыялісты, асноўная прычына - каналізацыйныя сцёкі Стамбула.

Урад Турцыі адправіла групу з 300 чалавек, якім трэба будзе вывучыць сітуацыю. Прэзідэнт краіны Рэджэп Тайіп Эрдаган выказаў асцярогу, што слізь з фітапланктону ўжо пагражае і экалогіі Чорнага мора.

Мармуровае мора - міжземнае мора Атлантычнага акіяна, размешчанае паміж еўрапейскай і малаазіяцкай часткамі Турцыі. На паўночным усходзе злучаецца пралівам Басфор з Чорным морам, на паўднёвым захадзе - пралівам Дарданелы з Эгейскім морам.

Глядзіце таксама:

Тэги:
Стамбул, Sputnik Беларусь, фотастужка, фота, катастрофа, Мармуровае мора

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы