19:23 04 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.14
  • 100 RUB3.53
Фота

Землятрус, паводка і вулканы: стыхія абрынулася на Інданезію

Атрымаць кароткую спасылку
15 0 0
  • Наступствы землятрусу ў Мамуджу, Інданезія
  • Пошукава-выратавальныя службы аглядаюць разбураны будынак пасля землятрусу ў Мамуджу
  • Інданэзійскія паліцейскія з сабакам-сышчыкам аглядаюць разбураны будынак шпіталя пасля землятрусу
  • Будынак бальніцы абрынуўся ў выніку землятрусу ў Мамуджу
  • Ахвяра землятрусу ў Мамуджу, Заходні Сулавесі, Інданезія
  • Дзяўчына праходзіць міма часовага прытулку для пацярпелых ад землятрусу ў Інданезіі
  • Дзяўчынка ў часовым лагеры для пацярпелых у выніку землятрусу ў Мамуджу, Інданезія
  • Ратавальнікі эвакуіруюць жыхароў вёскі на гумавай лодцы ў затопленым раёне Танах Лаўт, Паўднёвы Калімантан
  • Мясцовыя жыхары, якія пацярпелі ад паводкі, у чарзе па дапамогу ў акрузе Банджар, правінцыя Паўднёвы Калімантан
  • Людзі стаяць у чарзе па дапамогу на стадыёне Манакара пасля землятрусу ў Інданезіі
  • Вывяржэнне вулкана Семеру
  • Вывяржэнне вулкана Семеру
  • Гара Семеру узвышаецца над вёскай Лумаджанг, Усходняя Ява
  • Вывяржэнне вулкана Мерапі
© REUTERS / ANTARA FOTO
Разбураны будынак офіса губернатара правінцыі Заходні Сулавесі пасля землятрусу ў Мамуджу, Інданезія, 16 студзеня 2021 года.

На Інданезію абрынуліся праліўныя дажджы, якія сталі прычынай моцнай паводкі. 15 студзеня адбыўся землятрус, які забраў 96 жыццяў, а на наступны дзень пачалося вывяржэнне вулкана Семеру. Потым прачнуўся яшчэ адзін - Мерапі.

Колькасць ахвяр землятрусу на востраве Сулавесі і паводак на Калімантане па дадзеных на 18 студзеня склала 96 чалавек, каля 70 тысяч інданезійцаў засталіся без прытулку.

Ахвярамі паводак у правінцыі Паўднёвы Калімантан, якія распачаліся 14 студзеня пасля праліўных дажджоў, сталі пятнаццаць чалавек. Аказалася затоплена каля 25 тысяч дамоў. 40 тысяч чалавек вымушаны былі пакінуць свае дамы.

А 15 студзеня ў правінцыі Заходні Сулавесі адбыўся землятрус магнітудай 6,2, у выніку якога 81 чалавек загінуў, сотні атрымалі раненні. Каля 28 тысяч інданезійцаў засталіся без даху над галавой і размешчаны ў цэнтрах эвакуацыі. Землятрусам разбурана больш за 1150 будынкаў, у тым ліку пяць школ і бальніца.

На наступны дзень пасля землятрусу ў Інданезіі адбылося вывяржэнне вулкана Семеру, які выкінуў попел і дым на 5,6 км. А 18 студзеня пачаў вывяргаць гарачыя аблокі вулкан Мерапі: за шэсць гадзiн зафіксавана 36 вывяржэнняў лавы. Абодва вулканы знаходзяцца на інданезійскім востраве Ява.

Інданезія размешчана на Ціхаакіянскім "вогненным кальцы", дзе сутыкаюцца тэктанічныя пліты, выклікаючы частую вулканічную актыўнасць і землятрусы. Семеру - адно з самых папулярных турыстычных напрамкаў Інданезіі, самы высокі і самы актыўны вулкан Явы. У мінулы раз вулкан вывяргаўся ў снежні 2020 года. Апошняе вывяржэнне вулкана Мерапі было зафіксавана 4 студзеня 2021 года.

Глядзіце таксама:

Тэги:
Інданэзія, Вывяржэнне вулкана, Паводка, Землятрус

Яшчэ фотастужкі

Галоўныя тэмы