03:34 01 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў

Прэс-сакратар Пуціна зарабляе больш за прэзідэнта

© Sputnik Алексей Никольский
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
34 0 0

Даходы крамлёўскіх чыноўнікаў выраслі амаль удвая ў параўнанні з 2013 годам.

МІНСК, 15 кра —  Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін па выніках мінулага года зарабіў 7,654 млн расійскіх рублёў (151.500 долараў ЗША), прэм'ер-міністр краіны Дзмітрый Мядзведзеў —  звыш васьмі мільёнаў рублёў (159,4 тыс. долараў ЗША), паведамляецца на сайце Крамля.

Дэкларацыі аб даходах прадстаўнікоў расійскай улады апублікаваны ў сераду, 15 красавіка, на сайтах Крамля і ўрада краіны.

Зыходзячы з прадстаўленых дакументаў, відаць, што даход Пуціна ў 2014-м у параўнанні з 2013 годам вырас больш чым у два разы і склаў 7,654 млн рублёў (быў 3,6 млн).

Былы прэзідэнт Расіі, які зараз займае пасаду прэм'ер-міністра Мядзведзеў, згодна з дэкларацыямі, зарабіў грошай больш, чым дзеючы кіраўнік дзяржавы. Яго даходы ў 2014-м годзе склалі звыш васьмі мільёнаў рублёў (годам раней старшыня ўрада зарабіў 4,2 млн рублёў).

Даход міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова ў летась складаў 6,1 млн рублёў (117,3 тыс. долараў ЗША). Даход прэс-сакратара прэзідэнта Дзмітрыя Пяскова склаў 9,1 млн рублёў (175 тысяч).

"Самым багатым" ў Крамлі чыноўнікам па выніках мінулага году стаў кіраўнік упраўлення прэзідэнта па сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве з дзяржавамі-удзельнікамі СНД, Абхазіяй і Паўднёвай Асеціяй Алег Гаварун. Яго заробак —  114 млн рублёў (2,3 млн долараў ЗША).

 Другі радок у своеасаблівым рэйтынгу займае намеснік кіраўніка адміністрацыі Крамля Вячаслаў Валодзін, які зарабіў 62,93 млн рублёў (1,3 млн долараў ЗША). А яго кіраўнік Сяргей Іваноў ў 2014-м зарабіў практычна ў чатыры разы менш — 16,205 млн рублёў або 311.700 долараў ЗША (годам раней яго даход складаў 11 мільёнаў).

Ва ўрадзе РФ тройку "самых багатых" чыноўнікаў ўзначаліў Аляксандр Халопін — 280,6 млн рублёў (5,387 млн долараў ЗША), другое месца — у міністра па пытаннях Адкрытага ўрада РФ Міхаіла Абызава, які зарабіў 222 мільёны рублёў (4,271 млн долараў), на трэцім месцы размясціўся віцэ-прэм'ер Юрый Трутнеў з 179 мільёнамі рублёў даходу (3,443 млн долараў ЗША).

"Самыя бедныя" ў расійскім урадзе —  міністр спорту Віталь Мутко (6,081 млн рублёў або амаль 117 тыс. долараў ЗША), кіраўнік Мінсельгаса Мікалай Фёдараў (4,7 млн рублёў або амаль 90,5 тыс. долараў) і міністр сувязі Мікалай Нікіфараў (4,9 млн рублёў або 94 тыс. долараў).

Чакаецца, што ў 2015 годзе даходы прэзідэнта і чыноўнікаў скароцяцца — раней Пуцін прыняў рашэнне зрэзаць зарплату сабе дзяржслужачым на 10%.

Тэги:
Эканоміка, бізнэс і фінансы, Эканоміка, Урад РФ, Адміністрацыя прэзідэнта Расіі, Уладзімір Пуцін, Аляксандр Мядведзеў, Дзмітрый Пяскоў, Сяргей Лаўроў, Алег Гаварун, Вячаслаў Валодзін, Сяргей Іваноў (палітык), Аляксандр Халопін, Міхаіл Абызаў, Юрый Трутнеў, Віталь Мутко, Мікалай Фёдараў, Мікалай Нікіфараў, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы