06:11 20 ліпеня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.00
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.15
Таццяна Караткевіч ля свайго агітацыйнага стэнда ў Мінску

Караткевіч узначаліла рух “Гавары праўду!”

© Sputnik / Рамиль Ситдиков
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
63 0 0

Грамадзянская кампанія "Гавары праўду!" перафарматавалася ў рэспубліканскае даследча-асветніцкае аб'яднанне "Гавары праўду".

МІНСК, 7 ліс — Sputnik. Новае аб'яднанне "Гавары праўду!" будуць узначальваць двое: экс-кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч і экс-кіраўнік яе перадвыбарчага штаба Андрэй Дзмітрыеў. Устаноўчы сход грамадскага аб'яднання "Гавары праўду" прайшоў у Мінску. З моманту заснавання ў 2010 годзе ўжо ў чацвёрты раз актывісты паспрабуюць зарэгістраваць аб'яднанне ў Мінюсце. 
З моманту заснавання кампанію ўзначальваў паэт Уладзімір Някляеў, пасля яго на гэтай пасадзе змяніў Андрэй Дзмітрыеў. У суботу на ўстаноўчым сходзе было вырашана другім лідэрам зрабіць актывістку і экс-кандыдата ў прэзідэнты Таццяну Караткевіч. Яна абраная старшынёй аб'яднання, а як кіраўнік рэспубліканскага савета абраны Андрэй Дзмітрыеў.

Як заявілі актывісты, мэтай аб'яднання з'яўляецца "садзейнічанне пабудове ў Беларусі дэмакратычнай прававой сацыяльнай дзяржавы, развіццю грамадзянскай супольнасці, народнай гаспадаркі, умацаванню патрыятычных традыцый беларускага народа".

Папярэднія спробы зарэгістраваць аб'яднанне былі няўдалымі.

Караткевіч была першай жанчынай-кандыдатам у гісторыі Беларусі. На мінулых прэзідэнцкіх выбарах 11 кастрычніка яна набрала 4,4% галасоў, стала трэцім пераможцам пасля Аляксандра Лукашэнкі і кандыдата "супраць усіх". Зараз Караткевіч і яе кампанія рыхтуюцца да парламенцкіх выбараў, якія адбудуцца восенню 2016 года.

Тэги:
Партыі і рухі, Палітыка, "Гавары праўду!", Таццяна Караткевіч, Еўропа, Беларусь, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы