14:50 20 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Паседжанне выканкама СНД у Мінску

СНД мае намер актывізаваць міжнароднае супрацоўніцтва

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
810

Вынікі пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якое прайшло ў Бішкеку 16 верасня, падвядуць у Выканкаме СНД у Мінску 27 верасня.

МІНСК, 26 вер — Sputnik. Пытанні актывізацыі міжнароднай дзейнасці СНД будуць абмеркаваны ў Мінску, паведамілі ў Выканкаме Садружнасці.

"27 верасня ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску пройдзе чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД", — паведамілі Sputnik у панядзелак у прэс-службе Выканкама.

На пасяджэнні будуць падведзены вынікі праведзеных 16 верасня ў Бішкеку пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД і намечаны меры па рэалізацыі прынятых на іх дакументаў, адзначылі ў прэс-службе.

Другім пытаннем на пасяджэнні пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў стане абмеркаванне міжнароднай дзейнасці СНД, сказалі ў Выканкаме. З падрабязнай інфармацыяй аб міжнароднай дзейнасці СНД перад членамі Савета пастаянных прадстаўнікоў выступіць дырэктар дэпартамента гуманітарнага супрацоўніцтва, агульнапалітычных і сацыяльных праблем Выканаўчага камітэта СНД Уладзімір Кіку, адзначылі ў прэс-службе.

У рабоце пасяджэння прыме ўдзел старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, паведамілі ў прэс-службе.

Тэги:
Выканаўчы камітэт СНД, Сяргей Лебедзеў, Мінск, Беларусь

Галоўныя тэмы