08:43 07 сакавіка 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.61
  • EUR3.12
  • 100 RUB3.51
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
20 0 0

Між тым у кансерватараў 31 месца ў парламенце, а сацыял-дэмакраты атрымалі 17 мандатаў, канчатковыя вынікі парламенцкіх выбараў стануць вядомыя ў панядзелак.

МІНСК, 24 кас — Sputnik. Выбары ў парламент Літвы, паводле папярэдніх падлікаў галасоў, выйграла партыя "Саюз сялян і зялёных Літвы", якая атрымала 54 мандаты, гаворыцца ў панядзелак на афіцыйным сайце Цэнтрвыбаркама Літвы.

"Партыя "Саюз сялян і зялёных Літвы" пад кіраўніцтвам Рамунаса Карбаускіса, паводле папярэдніх дадзеных падліку галасоў у 1922 акругах забяспечыла сабе 54 мандаты", — гаворыцца ў паведамленні.

У сувязі з тым, што два кандыдаты былі абраныя як самавылучэнцы, аднак былі ўпісаны ў спіс кандыдатаў у шматмандатнай акрузе як кандыдаты ад партыі "Саюз сялян і зялёных Літвы", у новым парламенце ў партыі 56 мандатаў.

Паводле дадзеных камісіі, у партыі "Саюз Айчыны — хрысціянскія дэмакраты" Габрыелюса Ландсбергіса 31 месца ў парламенце, Сацыял-дэмакратычная партыя пад кіраўніцтвам дзейнага прэм'ер-міністра Альгірдаса Буткявічуса набрала 17 мандатаў.

Таксама адзначаецца, што ў Саюза лібералаў 14 мандатаў, па восем мандатаў у "Выбарчай акцыі палякаў Літвы — Саюза хрысціянскіх сем'яў" і ў партыі "Парадак і справядлівасць".

У сувязі з тым, што ад "Парадку і справядлівасці" ў аднамандатнай акрузе перамог самавылучэнец, у партыі дзевяць мандатаў. Два месцы ў парламенце ў партыі працы, па адным у партыі зялёных, партыі цэнтра і ў "Літоўскага спісу".

У заканадаўчым органе рэспублікі 141 месца, на якія прэтэндавалі 12 партый, два блокі і 26 самавылучэнцаў. Дэпутаты абіраюцца на чатыры гады. У рэспубліцы дзейнічае змяшаная выбарчая сістэма: 71 дэпутат абіраецца па аднамандатных акругах і 70 — у шматмандатных.

Першы тур выбараў па аднамандатных акругах адбыўся 9 кастрычніка, кандыдаты абіраліся ў тым ліку і па партыйных спісах. Па дадзеных выбаркама, пасля першага тура парламенцкіх выбараў лідзіравала партыя "Саюз Айчыны — хрысціянскія дэмакраты", якая набрала 21,66% галасоў выбаршчыкаў. За гэтай партыяй замацавана 20 мандатаў у парламенце. Другім ішоў "Саюз сялян і зялёных" — 21,55% галасоў і 19 мандатаў. На трэцім месцы — "Сацыял-дэмакратычная партыя", якая набрала 14,43% галасоў выбаршчыкаў і атрымлівае 13 мандатаў у парламенце. У "Саюза лібералаў" 9,04% галасоў, партыя атрымлівае восем месцаў у парламенце, "Выбарчая акцыя палякаў Літвы — Саюз хрысціянскіх сем'яў" — 5,49% і пяць мандатаў, партыі "Парадак і справядлівасць", за якую прагаласавалі 5,33 % выбаршчыкаў, дастаецца пяць мандатаў.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй Літвы, акрамя заканадаўчай дзейнасці, найважнейшай функцыяй Сейма з'яўляецца фарміраванне ўрада. Па традыцыі прэзідэнт краіны прапануе на пасаду прэм'ера лідэра партыі, якая атрымала найбольшую падтрымку выбаршчыкаў. Пасля ўжо сам прэм'ер фарміруе склад кабінета міністраў.

Тэги:
Нацыянальныя выбары, Літва, Вільня

Галоўныя тэмы