00:16 22 лютага 2017
«Радыё Sputnik»
Круглы стол, за якім праходзілі перамовы ўладаў і апазіцыі ў Польшчы ў 1989 годзе

Польшча гатова пазычыць Беларусі круглы стол для нацыянальнага дыялогу

© AP/ Czarek Sokolowski
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
410

Пра ідэю агульнанацыянальнага дыялогу паведаміў галоўрэд "Народнай волі" Іосіф Сярэдзіч пасля размовы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

МІНСК, 17 лют — Sputnik. Польшча гатова пазычыць Беларусі стол, за якім у канцы 1980-х ішлі перамовы паміж польскімі ўладамі і прадстаўнікамі прафсаюза "Салідарнасць", для беларускага нацыянальнага дыялогу, паведаміў выданню Rzeczpospolita прэс-сакратар прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды Марэк Магероўскі.

Галоўны рэдактар газеты Народная воля Іосіф Сярэдзіч на сустрэчы з прэзідэнтам
© Фото: стоп-кадр видео пресс-службы президента

Ідэю агульнанацыянальнага дыялогу падаў галоўны рэдактар газеты "Народная воля" Іосіф Сярэдзіч у ходзе гутаркі з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, якая адбылася ў мінулы панядзелак. Сярэдзіч пасля размовы адзначыў, што кіраўнік дзяржавы "як ніхто іншы разумее небясьпеку, якая можа навіснуць над краінай".

"Калі ідэя беларускага круглага стала набудзе канкрэтныя формы, то можна падумаць аб тым, каб пазычыць вядомы прадмет мэблі з прэзідэнцкага палаца", — сказаў Магероўскі.

Ён таксама адзначыў, што Польшча будзе вітаць любы від дыялогу паміж уладамі і прадстаўнікамі апазіцыі.

Перамовы за круглым сталом паміж камуністычнымі ўладамі Польшчы і прадстаўнікамі "Салідарнасці" прайшлі ў лютым 1989 года, пасля чаго ўпершыню апазіцыя атрымала месцы ў парламенце краіны.

По теме

Намеснік старшыні ЛДПБ пра сустрэчу прэзідэнта з Сярэдзічам і нацыянальны дыялог
Тэги:
Палітычны працэс, Палітыка, Іосіф Сярэдзіч, Аляксандр Лукашэнка, Польшча, Беларусь