12:44 24 мая 2018
«Радыё Sputnik»
Абраны прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падчас цырымоніі інаўгурацыі ў Крамлі

Уладзімір Пуцін у чацвёрты раз уступіў на пасаду прэзідэнта Расіі

© Sputnik / Александр Астафьев
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
19 0 0

Па словах расійскага лідэра, краіна павінна быць сучаснай і дынамічнай, а таксама здольнай адказваць на выклікі часу.

МІНСК, 7 мая — Sputnik. Уладзімір Пуцін у панядзелак у чацвёрты раз уступіў на пасаду прэзідэнта Расіі — яго ўрачыстая інаўгурацыя адбылася ў Крамлёўскім палацы. Пасля ўступлення на пасаду Пуцін зрабіў шэраг важных заяў і расказаў пра тое, якой ён бачыць Расію.

Па словах расійскага лідэра, краіна павінна быць сучаснай і дынамічнай. Таксама Расія павінна быць гатовая смела прымаць выклікі часу і гэтак жа энергічна адказваць на іх.

"Каб паслядоўна нарошчваць сваё лідэрства ў тых сферах, дзе мы традыцыйна моцныя, і ўпэўнена, карпатліва, сабраўшы волю ў кулак, працаваць там, дзе мы яшчэ павінны будзем дамагчыся патрэбных для нас вынікаў, там, дзе зроблена яшчэ відавочна недастаткова", — заявіў Пуцін.

Прэзідэнт Расіі ўпэўнены, што краіна абавязкова даб'ецца поспехаў, кіраўнік дзяржавы паабяцаў зрабіць для гэтага ўсё, што ў яго сілах. Зрабіць усё для квітнеючай будучыні краіны Пуцін назваў сэнсам уласнага жыцця.

"Лічу сваім абавязкам і сэнсам усяго свайго жыцця зрабіць усё для Расіі, для яе сучаснасці і будучыні — мірнай і квітнеючай, для зберажэння і працягу нашага вялікага народа, для дабрабыту ў кожнай расійскай сям'і", — сказаў расійскі лідэр.

Пра тое, што яшчэ сказаў Уладзімір Пуцін падчас інаўгурацыі, чытайце на рускай версіі Sputnik >>

Тэги:
інаўгурацыя, Уладзімір Пуцін, Масква, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы