Кісялёў і Сіманьян пра справу Вышынскага: працэс наўмысна зацягваецца

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкГенеральны дырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў і галоўны рэдактар тэлеканала RT і МІА "Россия сегодня" Маргарыта Сіманьян
Генеральны дырэктар МІА Россия сегодня Дзмітрый Кісялёў і галоўны рэдактар тэлеканала RT і МІА Россия сегодня Маргарыта Сіманьян - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У пятніцу споўнілася сто дзён з таго моманту, як кіраўнік парталу РІА "Новости Украина" Кірыл Вышынскі знаходзіцца пад арыштам па абвінавачванні ў дзяржздрадзе.

МІНСК, 24 жні — Sputnik. Гендырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў выказаў меркаванне, што справа кіраўніка партала РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага, які знаходзіцца пад арыштам, наўмысна зацягваецца, паколькі яна разваліцца ў судзе.

Кіраўнік партала РІА Новости Украина Кірыл Вышынскі падчас разгляду апеляцыі на арышт у Херсонскім зале суда - Sputnik Беларусь
"Заложнік у злачынцаў супраць чалавечнасці". Эксперты пра справу Вышынскага

У пятніцу споўнілася роўна сто дзён з моманту арышту кіраўніка партала РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага, абвінавачанага ў дзяржаўнай здрадзе і падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса.

Працэс зацягваецца

"Як раз прайшло сто дзён, як Кірыл у турме. Яго гнаяць ў нейкім Херсонскім засценку… Я проста хачу сказаць: тое, што Кірыл у турме толькі за тое, што прафесійна выконваў свой доўг, — гэта паказчык слабасці рэжыму, які ўтварыўся у Кіеве ў выніку крывавага дзяржаўнага перавароту. Гэта ганьба, Сярэднявечча, інквізіцыя. Упэўнены, што працэс зацягваецца толькі таму, што ў судзе ён разваліцца", — заявіў Кісялёў.

Ён таксама звярнуўся да журналістаў з просьбай падтрымаць Вышынскага і выказаў упэўненасць, што той годна пройдзе гэта жыццёвае выпрабаванне.

"Шыць дзяржздраду" — у парадку рэчаў?..

У пятніцу сваё меркаванне аб справе Вышынскага выказала і галоўны рэдактар МІА "Россия сегодня" Маргарыта Сіманьян. Яна агучыла пытанні пра затрыманні расійскіх журналістаў на Украіне афіцыйнаму Кіеву і Еўропе.

"У нас пытанні. Да Украіны. Вы праўда думаеце, што чым больш журналістаў у вашых турмах, тым бліжэй светлая еўрапейская будучыня? Да Еўропы. Вы не ў курсе, вы забыліся, вы не заўважылі, вам забаранілі заўважаць ці вы зараз таксама лічыце, што шыць дзяржздраду за журналісцкую працу — гэта ў парадку рэчаў?" — сказала Сіманьян.

У той жа час галоўрэд МІА "Россия сегодня" падкрэсліла, што ў гэтай сітуацыі да ЗША "пытанняў няма", паколькі ў дадзены момант ужо незразумела, "каму іх там задаваць".

Справа Вышынскага

Нагадаем, супрацоўнікі службы бяспекі Украіны 15 мая зладзілі ператрус у офісе РІА "Новости" ў Кіеве. У той жа дзень кіраўнік парталу РІА "Новости Украина" Кірыл Вышынскі быў затрыманы па абвінавачванні ў дзяржздрадзе і падтрымцы ДНР і ЛНР.

Херсонскі гарадскі суд арыштаваў журналіста на 60 дзён без вызначэння закладу, пазней тэрмін арышту быў працягнуты. Масква накіравала Кіеву ноты пратэсту з патрабаваннем спыніць гвалт над прадстаўнікамі прэсы. Аднак да гэтага часу Вышынскаму не далі магчымасці сустрэцца з прадстаўнікамі расійскага консульства на падставе таго, што ў яго ёсць украінскае грамадзянства.

Кірылу Вышынскаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Стужка навiн
0