03:09 20 верасня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.14
Расійскі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў, архіўнае фота

Лукашэнка павіншаваў Мядзведзева з днём нараджэння

© Sputnik / Дмитрий Астахов
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1110

Беларускі лідар адзначыў арганізатарскі талент і велізарны досвед дзяржкіравання расійскага прэм'ера.

МІНСК, 14 вер — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэм'ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева з днём нараджэння, паведамілі ў пятніцу ў прэс-службе беларускага лідара.

Расійскаму прэм'еру Дзмітрыю Мядзведзеву ў пятніцу споўніўся 53 гады. З днём нараджэння у тэлефоннай размове з яго паспеў павіншаваць беларускі калега Сяргей Румас.

Віншаванні Мядзведзеву накіраваў і прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

"Ваш несумненны арганізатарскі талент, велізарны досвед дзяржаўнага кіравання і стратэгічнае мысленне спрыяюць эфектыўнаму вырашэнню актуальных пытанняў развіцця Расійскай Федэрацыі і павышэнню яе аўтарытэту ў сусветнай супольнасці. Перакананы, што Вы будзеце і далей паслядоўна садзейнічаць умацаванню і пашырэнню шматпланавых беларуска-расійскіх сувязей, актывізацыі інтэграцыйнага ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі", — гаворыцца ў віншаванні.

Беларускі лідар пажадаў Мядзведзеву ажыццяўлення ўсіх планаў і пачынанняў, а таксама добрага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Нягледзячы на дзень нараджэння, у Мядзведзева ў пятніцу звычайны працоўны дзень. Адзначыць свята ён, як і звычайна, у коле сваёй сям'і. У Дзмітрыя Мядзведзева і яго жонкі Святланы ёсць сын Ілля.

Тэги:
дзень нараджэння, Аляксандр Лукашэнка, Дзмітрый Мядзведзеў, Беларусь, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы