08:23 21 сакавіка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.39
  • 100 RUB3.28
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка: у нас не дыктатура, а поўная дэмакратыя

© Sputnik / Алексей Дружинин
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
22 0 0

Прэзідэнт заклікаў нікому не закрываць рот і не правакаваць перанос абмеркавання вострых пытанняў на кухні.

МІНСК, 12 сак - Sputnik. Лаяльнасць законаў і адсутнасць дысцыпліны ператварылі Беларусь у такую дэмакратычную краіну, якой няма нідзе ў свеце, цытуе прэзідэнта яго прэс-служба.

Лукашэнка даручыў прапрацаваць пытанне сістэмнага кантролю за распаўсюджваннем незаконнай інфармацыі такім чынам, каб не абмяжоўваць свабоду меркаванняў.

Забараняць выказваць меркаванне - гэта займацца пустатой

"Натуральна, павінен быць парадак, усё павінна быць законна. Законы ў нас супердэмакратычныя, а дадаць нашу бяздзейнасць і недысцыплінаванасць - то ў нас увогуле ніякай дыктатуры, а поўная дэмакратыя", - лічыць прэзідэнт.

І хоць у інфармацыйнай сферы павінен быць парадак, ніхто нікому не павінен закрываць рот, перакананы прэзідэнт. Інакш абмеркаванне любых пытанняў пяройдзе на кухню, як гэта ўжо было ў гісторыі, лічыць Лукашэнка.

"І рана ці позна гэта выльецца на вуліцу. Таму гэтага ні ў якім разе нельга рабіць. Ды гэта і немагчыма: і не толькі таму што ў нас інтэрнэт з'явіўся - змянілася грамадства, планета змянілася. Таму займацца пустатой не трэба - тыпу забараняць людзям выказваць сваё меркаванне. Але калі гэта меркаванне выдумана, надуманае, калі гэтая навіна, звязаная з нейкім меркаваннем, фэйкавая, выкажыце сваю пазіцыю. Паверце, праўда заўсёды пераможа", - перакананы прэзідэнт.

Як адказаць фейкам

Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананасць у тым, што ў інфармацыйнай прасторы павінна быць зручна і бяспечна ўсім, а не асобным людзям.

Сферу ўплыву айчынных сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі трэба пашырыць, перакананы Лукашэнка. Прэзідэнт таксама мяркуе, што не варта баяцца новых формаў работы ў медыяпрасторы. Пры гэтым галоўнай мэтай павінна стаць хуткае, але і максімальна поўнае данясенне да людзей праўдзівай інфармацыі.

"Трэба навучыцца адказваць распаўсюднікам фэйкаў іх жа зброяй. І мы гэта ўмеем рабіць, але чамусьці лічым: "Ды добра, абыйдзецца, пранясе", - сказаў прэзідэнт падчас пасяджэння Савета бяспекі, і растлумачыў, што калі беларускія СМІ не данясуць своечасова да людзей праўдзівую інфармацыю, гэта могуць зрабіць за іх, але ў скажоным выглядзе.

Ён перакананы, што неабходна павышаць як разнастайнасць і якасць вяшчання, так і давер беларусаў да афіцыйных масмедыя.

Тэги:
СМІ, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы