07:20 16 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Выбары прэзідэнта Беларусі, архіўнае фота

Прэзідэнцкія выбары пройдуць не пазней за 30 жніўня 2020 года

© Sputnik / Илья Питалев
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
3410

Апошні тэрмін для правядзення электаральнай кампаніі ўсталяваны ў адпаведнасці з заканадаўствам.

МІНСК, 19 кра - Sputnik. Прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі не пазней за 30 жніўня 2020 года, заявіла журналістам пасля штогадовага паслання кіраўніка дзяржавы старшыня ЦВК рэспублікі Лідзія Ярмошына.

Тэму будучых электаральных кампаній закрануў у сваім штогадовым пасланні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Па словах кіраўніка дзяржавы, парламенцкія выбары пройдуць у 2019 годзе, прэзідэнцкія - у 2020-м.

Як заявіла журналістам пасля паслання кіраўнік ЦВК Беларусі, пройдуць прэзідэнцкія выбары не пазней за 30 жніўня 2020 года.

Падобны тэрмін правядзення выбарчай кампаніі ўсталяваны беларускім заканадаўствам. Канкрэтная дата правядзення выбараў пакуль не вызначана.

Згодна з Выбарчым кодэксам Беларусі, чарговыя і прэзідэнцкія, і парламенцкія выбары павінны прайсці ў краіне ў 2020 годзе прыкладна ў адзін і той жа час. У прыватнасці, прэзідэнцкая выбарчая кампанія павінна быць праведзена не пазней за 30 жніўня 2020 года. Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначаў, што наступныя кампаніі будуць іспытам для ўсёй вертыкалі ўлады.

Тэги:
Беларусь, Аляксандр Лукашэнка, Штогадовае пасланне прэзідэнта Беларусі, Лідзія Ярмошына

Галоўныя тэмы