22:21 20 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Еўрапейскія гульні - 2019 (192)
32 0 0

Першы афіцыйны візіт Саломэ Зарубішвілі ў Беларусь запланаваны на 21 чэрвеня бягучага года.

МІНСК, 22 мая - Sputnik. Прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі прыбудзе на адкрыццё II Еўрапейскіх гульняў у Мінск 21 чэрвеня, паведаміў грузінскі пасол Валерый Кварацхелія.

Паводле яго слоў, паміж Грузіяй і Беларуссю няма якіх-небудзь супярэчнасцяў у ЕС па асноўных пытаннях. Таму няма ніякіх перашкодаў для развіцця супрацоўніцтва паміж Тбілісі і Мінскам.

У беларускую сталіцу для ўдзелу ў II Еўрапейскіх гульнях прыедзе нямала спартсменаў з Грузіі, таму на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця спаборніцтваў будзе прысутнічаць і кіраўнік дзяржавы.

"У праграме візіту ў Беларусь, верагодна, будуць сустрэчы і перамовы, чакаецца абмеркаванне шырокага спектру пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва", - адзначыў пасол Грузіі.

Валерый Кварацхелія нагадаў таксама, што ў гэтым годзе нашы краіны адзначаюць 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Першая жанчына-прэзідэнт у гісторыі Грузіі Саломэ Зурабішвілі перамагла на выбарах 28 лістапада 2018 года пры падтрымцы кіруючай партыі "Грузінская мара".

Тэмы:
Еўрапейскія гульні - 2019 (192)
Тэги:
Еўрапейскія гульні, Грузія, Беларусь, Мінск

Галоўныя тэмы