Генконсульства Беларусі адкрыецца ў кітайскім Чунцыне ў 2020 годзе

© pixabay / wallyyoung886Від на Чунцын, архіўнае фота
Від на Чунцын, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Генеральныя консульствы Беларусі ў КНР ўжо функцыянуюць у такіх гарадах, як Гуанчжоу і Шанхай.

МІНСК, 24 ліп - Sputnik. Генеральнае консульства Беларусі адкрыецца ў горадзе Чунцын ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы ў наступным годзе, адпаведная пастанова Саўміна была апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале ў сераду.

Помнік Янку Купалу з’явіўся ў Кітаі - Sputnik Беларусь
Помнік Янку Купалу з’явіўся ў Кітаі

Адкрыццё беларускага генконсульства ў Чунцыне прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 лiпеня 2019 года №480.

Згодна з дакументам, фінансаваць выдаткі на адкрыццё і ўтрыманне новага генконсульства даручана Міністэрству фінансаў "у межах сродкаў, прадугледжаных Міністэрству замежных спраў у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі за мяжой".

Нагадаем, генеральныя консульствы Беларусі ў КНР ўжо функцыянуюць у такіх гарадах, як Гуанчжоу і Шанхай.

Буйны горад Чунцын размешчаны ў цэнтральнай частцы рэспублікі, ён з'яўляецца цэнтрам чыгуначных зносін Кітая з Еўропай. У ім пражывае звыш 30 мільёнаў чалавек.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0