17:20 17 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Віктар Гумінскі

Місія СНД 4 верасня пачне назіраць за выбарамі ў Беларусі

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Парламенцкія выбары - 2019 (40)
1210

Сёння на пасяджэнні пастаянных прадстаўнікоў у штаб-кватэры СНД зацверджана кандыдатура Лебедзева на пасаду кіраўніка місіі назіральнікаў.

МІНСК, 28 жні - Sputnik. Місія ад СНД 4 верасня прыступіць да маніторынгу выбараў у ніжнюю палату беларускага парламента, паведаміў першы намеснік старшыні Выканкама СНД Віктар Гумінскі.

Парламенцкія выбары пройдуць у Беларусі 7 і 17 лістапада 2019 года. Цэнтрвыбаркам ужо накіраваў запрашэнні шэрагу міжнародных структур, каб тыя даслалі ў Беларусь сваіх назіральнікаў.

"Як чакаецца, афіцыйна місія назіральнікаў ад СНД пачне сваю працу 4 верасня", - паведаміў Гумінскі журналістам у сераду ў Мінску.

Паводле яго слоў, плануецца, што місіяй будзе кіраваць кіраўнік Выканкама СНД Сяргей Лебедзеў.

Па традыцыі ў першы дзень працы місіі адбудзецца сустрэча з кіраўніком ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, якая ўручыць Лебедзеву і іншым прадстаўнікам СНД пасведчанні міжнародных назіральнікаў.

Сёння на пасяджэнні пастаянных прадстаўнікоў у штаб-кватэры СНД зацверджана кандыдатура Лебедзева на пасаду кіраўніка місіі назіральнікаў.

Гумінскі, які не адзін дэпутацкі тэрмін прапрацаваў у беларускім парламенце, быў намеснікам старшыні ніжняй палаты, узначальвае штаб маніторынгавай місіі. Ён ужо прыступіў да працы.

Выканкам СНД ужо накіраваў запрашэнні ўсім дзяржавам, прэзідэнтам, ЦВК і ўрадам краін-удзельніц інтэграцыйнага аб'яднання з просьбай выдзеліць сваіх прадстаўнікоў у склад місіі ад Садружнасці.

Плануецца, што ў склад місіі назіральнікаў ад СНД увойдзе каля 50 доўгатэрміновых назіральнікаў.

Тэмы:
Парламенцкія выбары - 2019 (40)
Тэги:
Парламенцкія выбары, Беларусь, СНД

Галоўныя тэмы