00:40 16 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Выбары-2019: у Беларусі будуць працаваць больш за 5,8 тысячы участкаў

Выбары-2019: у Беларусі будуць працаваць больш за 5,8 тысячы участкаў

© Sputnik Павел Вур
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Парламенцкія выбары - 2019 (52)
510

Больш за 200 участкаў для галасавання будуць працаваць 17 лістапада ў санаторыях і бальніцах, 17 - у воінскіх часцях.

МІНСК, 17 вер - Sputnik. Звыш за 5,8 тысячы участкаў для галасавання было створана ў Беларусі да выбараў у Палату прадстаўнікоў, паведаміў Центрвыбаркам рэспублікі.

Больш за ўсё участкаў створана на Гомельшчыне - 1009, у Мінскай вобласці - 982, у Брэсцкай - 911, у Віцебскай - 768, у Магілёўскай - 739, у Гродзенскай - 669. У сталіцы грамадзяне змогуць прагаласаваць на 707 участках, за мяжой - на 46.

Усяго ж у Беларусі сфарміравана больш за 5,8 тысячы участкаў для галасавання, прычым 234 з іх будуць працаваць у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах, яшчэ 17 - у воінскіх часцях.

Выбары ў парламент у Беларусі адбудуцца 17 лістапада. Раней прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яны пройдуць у строгай адпаведнасці з заканадаўствам і сусветнымі стандартамі.

Тэмы:
Парламенцкія выбары - 2019 (52)
Тэги:
Парламенцкія выбары, Беларусь

Галоўныя тэмы