08:21 16 кастрычніка 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.05
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.19
Мінчанка Марыя Васілевіч

Ярмошына пракаментавала дэпутацкія амбіцыі міс Беларусь Васілевіч

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Парламенцкія выбары - 2019 (52)
2610

Па словах кіраўніка Цэнтрвыбаркама, цяперашняя выбарчая кампанія ў Беларусі праходзіць спакойна і без парушэнняў.

МІНСК, 2 кас - Sputnik. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ўпэўненая, што электарату спадабаецца, што ў парламент ідзе пераможца конкурсу "Міс Беларусь" Марыя Васілевіч.

"Насельніцтву гэта спадабаецца", - так адказала Ярмошына на пытанне журналістаў пра тое, як яна ацэньвае дэпутацкія амбіцыі Марыі Васілевіч.

Разам з тым яна адзначыла, што яе асабістае меркаванне і як выбаршчыка, і як дзяржслужбоўца - у дэпутаты павінны ісці людзі сталага ўзросту.

Ацэньваючы ход выбарчай кампаніі, Ярмошына сказала, што яна праходзіць "спакойна і без парушэнняў".

Ярмошына таксама паведаміла, што на наступным тыдні ў Мінск прыбудзе "перадавая група назіральнікаў АБСЕ".

"Ад АБСЕ нам даслалі чатыры анкеты, перадавая група назіральнікаў павінна прыехаць 7 кастрычніка", - сказала Ярмошына.

"Яшчэ пакуль невядома, колькі ўсяго прыедзе назіральнікаў ад АБСЕ. Думаю, калі мы сустрэнемся з імі на наступным тыдні, яны паведамяць аб прыкладнай колькасці", - адзначыла кіраўнік ЦВК.

Тэмы:
Парламенцкія выбары - 2019 (52)
Тэги:
Беларусь, Парламенцкія выбары, Лідзія Ярмошына, Марыя Васілевіч

Галоўныя тэмы