БРЭСТ, 25 кас - Sputnik. Работа па інтэграцыі вядзецца дзеля дабра грамадзян дзвюх краін, сказаў пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў на пасяджэнні Генеральных пракуратур Расіі і Беларусі, перадае карэспандэнт Sputnik.
Паводле слоў пасла, правядзенне аб'яднанага пасяджэння ў Брэсце дазволіць шукаць сумесныя крокі па абароне правоў грамадзян.
"Гэта мае асаблівы сэнс, таму, што пацвярджае практыку, глыбіню і маштаб двухбаковых адносінаў", - адзначыў кіраўнік расійскай дыпмісіі.
Пасля чаго дадаў, што адносіны Расіі і Беларусі характарызуюцца, як саюзніцкія. Ён нагадаў, што ў гэтым годзе 8 снежня споўніцца 20 гадоў з дня падпісання прэзідэнтамі дзвюх краін Саюзнай дамовы.
"Мы бачым, што апошнія месяцы характарызуюць маштаб і глыбіню інтэграцыйнай работы па-асабліваму. Вельмі важна, каб меркаванае на прынцыпова новым узроўні паглыбленне адносін у сацыяльна-эканамічнай сферы суправаджалася абаронай інтарэсаў і правоў удзельнікаў гаспадарчай дзейнасці", - падкрэсліў Дзмітрый Мезенцаў.
Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ў рамках планаў па ўдасканаленні і ўніфікацыі нацыянальнага заканадаўства, перш за ўсё ў эканамічнай сферы, будуць удасканальвацца элементы абароны суб'ектаў гаспадарання. Гэта будзе ажыццяўляцца "у рамках той формулы, што прапанавалі беларускія партнёры: "дзве краіны - адна эканоміка".
На яго думку, гэта работа павінна быць паспяховай, каб яе вынікі адчувалі людзі, "дзеля якіх і вядзецца інтэграцыйная праца".