10:55 12 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.11
  • EUR2.34
  • 100 RUB3.33
Сцягі Расіі і Беларусі, архіўнае фота

Узгоднена больш за 20 дарожных карт саюзнай інтэграцыі Беларусі і Расіі

© Sputnik / Евгений Биятов
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
510

Міністэрствам і ведамствам дзвюх краін у рамках далейшай саюзнай інтэграцыі трэба будзе цалкам узгадніць 31 дарожную карту.

МІНСК, 20 ліс - Sputnik. Беларусь і Расія цалкам узгаднілі 21 з 31 інтэграцыйнай дарожнай карты, паведаміў кіраўнік беларускай дыпмісіі Уладзімір Сямашка.

Паводле яго слоў, перад пачаткам перагавораў Сяргея Румаса і Дзмітрыя Мядзведзева ў Горках у сераду ўзгодненыя былі 16 з 31 дарожнай карты па саюзнай інтэграцыі.

"Учора падчас, я лічу, прадуктыўнага правядзення сустрэч двух прэм'ер-міністраў, мы яшчэ па пяці дарожных картах прыйшлі да кансенсуса, знайшлі развязкі і далі даручэнне міністрам, каб яны да канца гэтага тыдня паклалі гэтыя ўзгодненыя дарожныя карты на стол. Гэта значыць яшчэ плюс пяць карт", - удакладніў пасол Беларусі ў Расіі.

На думку Уладзіміра Сямашкі, яшчэ застаюцца "прынцыповыя пытанні, такія сістэмаўтваральныя, думаю, што ўсё ж такі яны будуць, у рэшце рэшт, вырашаны. Я думаю, што зараз мы знойдзем развязкі".

Пры гэтым ён звярнуў увагу, што ў выпадку, калі іх удасца вырашыць, гэта вызначыць сам лёс Саюзнай дзяржавы на дзесяцігоддзі наперад.

Тэги:
Уладзімір Сямашка, Беларусь, Расія

Галоўныя тэмы