17:10 08 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.32
Авальная зала пасля рамонту

Давыдзька расказаў, якой заявы парламентарыі чакаюць ад прэзідэнта

© Sputnik / Виктор Толочко
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
3910

Сустрэча прэзідэнта з парламентарыямі мінулага шостага і новага сёмага скліканняў павінна адбыцца 5 снежня.

МІНСК, 30 ліс - Sputnik. Парламентарыі чакаюць ад прэзідэнта важных заяў аб паглыбленні інтэграцыйных працэсаў з Расіяй і ацэнку апошніх міжнародных падзей. Пра гэта паведаміў Sputnik кіраўнік "Белай Русі" Генадзь Давыдзька, абраны дэпутатам сёмага склікання.

5 снежня павінна адбыцца сустрэча прэзідэнта з парламентарыямі мінулага шостага і новага сёмага скліканняў.

Расія і міжнародныя адносіны

"Усе чакаюць ад прэзідэнта больш інфармацыі аб паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. Тым больш, што мы набліжаемся да 20-гадовага юбілея стварэння Саюзнай дзяржавы і напярэдадні кіраўнік Беларусі даваў даручэнні вырашыць усе нявырашаныя праблемы да канца гэтага года", - сказаў Давыдзька.

Ён назваў і другую важную тэму, падрабязнасці якой цяпер хвалююць усіх - міжнародныя адносіны.

"Аляксандр Лукашэнка апошнім часам актыўна ездзіць па еўрапейскіх краінах і мы чакаем ад яго ацэнку сусветнага парадку, таго, што адбываецца цяпер вакол нашай краіны, і вызначэнне стратэгіі на будучыню", - заявіў дэпутат.

Ён адзначыў, што літаральна за апошнія паўгода - год палітычная сітуацыя ў свеце вельмі змянілася, адбыліся падзеі, якія тым ці іншым чынам змогуць змяніць міжнароднае становішча.

"У многіх краінах прыйшлі новыя лідары, плюс чаканне выбараў у Амерыцы, плюс спроба ўрэгулявання канфлікту на Данбасе. Эканамічна і палітычна свет змяніўся, таму ўсе чакаюць ўстаноўкі прэзідэнта на далейшую працу", - адзначыў Давыдзька.

Канстытуцыя і новы эканамічны вектар

Таксама ён лічыць, што прэзідэнт падзеліцца з парламентам інфармацыяй пра змены, якія будуць унесеныя ў Канстытуцыю Беларусі.

Акрамя таго, Давыдзька лічыць, што цяпер зменіцца і эканамічны вектар унутры самой Беларусі і звязвае гэта з прызначэннем Дзмітрыя Крутога на пасаду віцэ-прэм'ера.

"Я чуў выступ гэтага чалавека ў Савеце рэспублікі, вельмі канструктыўны. І тое, што прэзідэнт зацвердзіў яго на гэтую пасаду, кажа пра тое, што яго зацікавілі свежыя ідэі Крутога", - сказаў дэпутат.

Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Парламент Беларусі, Генадзь Давыдзька

Галоўныя тэмы