18:47 22 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.42
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
2710

На яе думку, у разгар лета будзе вельмі зручна праводзіць перадвыбарную агітацыю і вулічныя пікеты.

МІНСК, 6 сне - Sputnik. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына лічыць аптымальнай датай правядзення выбараў прэзідэнта апошнія чыслы жніўня 2020 года.

"Ніякай іншай аптымальнай даты як канец жніўня я не бачу. Але калі выбары будуць прызначаныя - гэта залежыць ад палітычнай волі кіраўніцтва", - заявіла Ярмошына журналістам у пятніцу ў кулуарах Палаты прадстаўнікоў.

Паводле яе слоў, пытанне аб прызначэнні даты выбараў будзе вынесена на вясновую сесію парламента.

Яна патлумачыла, што, у адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, прэзідэнцкая кампанія павінна пачацца ў канцы мая, то бок, за тры месяцы да заканчэння паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы.

Адказваючы на заўвагу аб тым, што ў канцы жніўня яшчэ людзі могуць знаходзіцца ў адпачынках, кіраўнік ЦВК сказала: "Для мяне самы аптымальны час выбараў - гэта канец лістапада, але затое як у разгары лета будзе зручна праводзіць агітацыю і вулічныя пікеты".

Яна таксама распавяла, што на пытанні супрацоўнікаў ЦВК аб тым, ці можна ісці ў адпачынкі ў траўні, дае ім станоўчы адказ: "Я ўсім (супрацоўнікам ЦВК) дазваляю ісці ў адпачынкі ў маі".

Тэги:
Беларусь, Выбары, Лідзія Ярмошына

Галоўныя тэмы