01:08 09 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR2.77
  • 100 RUB3.37
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
2110

На фоне вострага пытання і адкрытых здагадак на тэму інтэграцыі абодвум бакам даводзілася неаднаразова абвяргаць шматлікія чуткі.

МІНСК, 13 лют - Sputnik. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў абверг паведамленьні СМІ аб тым, што Уладзімір Пуцін нібыта прапаноўваў беларускаму калегу Аляксандру Лукашэнку аб'яднанне Расіі і Беларусі.

Амерыканскае агенцтва Bloomberg заявіла аб тым, што расійскі лідар быццам бы прапаноўваў расійскаму калегу "аб'яднанне" дзвюх краін.

"Не. Гэта не так. Размаўлялі аб паглыбленні інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы", - паведаміў Пяскоў РІА "Новости".

Ён адзначыў, што тэма інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы прывяла да з'яўлення рознага роду здагадак і інсінуацый - у першую чаргу ў апазіцыйным асяроддзі.

Абвяргаць гэтыя чуткі ўладам і Мінска, і Масквы прыходзілася неаднаразова. Пяскоў таксама выказваўся па тэме, у тым ліку ў снежні 2018 года.

Беларусь і Расія працуюць над паглыбленнем інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы з канца 2018 года. На сёння рэспублікі ўзгаднілі большую частку з 31 дарожнай карты па рэалізацыі мер інтэграцыі.

Тэги:
Інтэграцыя, Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін, Дзмітрый Пяскоў, Беларусь, Расія

Галоўныя тэмы