Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі акажа станцыя пасля фінальнага запуску? Апошнія навіны пра будаўніцтва БелАЭС - у матэрыялах Sputnik.

У Вільнюсе лічаць, што БелАЭС прадстаўляе пагрозу для самой Беларусі

© Photo : БелАЭСГрадзірні БелАЭС
Градзірні БелАЭС - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спікер Сейма Літвы чарговы раз заявіў, што варта ўжыць усе меры, каб перашкодзіць запуску беларускай атамнай электрастанцыі.

МІНСК, 16 лют - Sputnik. Беларуская атамная станцыя, якая будуецца пад Астраўцом, прадстаўляе "пагрозу" не толькі для Літвы і Еўрапейскага саюза, але і для самой Беларусі, лічыць кіраўнік літоўскага парламента Віктарас Пранцкеціс, паведамляе Sputnik Літва.

Будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы - Sputnik Беларусь
Лукашэнка прапануе Расіі адтэрмінаваць выплату па крэдыце за БелАЭС

Дадзеную заяву ён зрабіў у суботу на з'ездзе "Руху супраць Астравецкай АЭС", які праходзіў у будынку літоўскага парламента. У мерапрыемстве, акрамя дэпутатаў, прымалі ўдзел грамадскія актывісты.

Старая рыторыка

Афіцыйны Вільнюс не першы раз выказваецца супраць таго, каб Беларусь будавала сваю атамную электрастанцыю. Раней рыторыка праціўнікаў ўзвядзення БелАЭС у першую чаргу тычылася пагрозы заходнім суседзям Беларусі і ЕС у цэлым. У суботу спікер літоўскага Сейма агучыў новы пасыл.

"Пагроза, якую прадстаўляе сабой Астравецкая АЭС Літве, Еўрасаюзу і нават самой Беларусі, з'яўляецца бясспрэчным фактам", - цытуе заяву Пранцкетиса прэс-служба Сейма.

Атрымаецца згуртавацца?

Ён выказаў шкадаванне з нагоды страчаных магчымасцяў і лічыць, што час абмеркаванняў для праціўнікаў будаўніцтва БелАЭС прайшоў. "Цяпер трэба згуртавацца, каб зрабіць усё магчымае і неабходнае", - заявіў спікер.

Упраўленне на БелАЭС - Sputnik Беларусь
Мінэнерга расказала, калі запусцяць першы энергаблок БелАЭС

"Абавязкова выкарыстоўваць усе тыя, што засталіся, палітычныя, заканадаўчыя і тэхнічныя сродкі, каб гэтаму праекту не дазволілі пачаць працаваць, не ўлічваючы ці проста ігнаруючы высновы і папярэджанні экспертаў па бяспецы", - Пранцкеціс.

На пасяджэнні ў сойме таксама прысутнічалі некаторыя прадстаўнікі беларускай апазіцыі, якія таксама выступілі з крытыкай БелАЭС. Дэлегаты з'езда аднагалосна зацвердзілі тэкст ліста для беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Дзецішча патрыярха

"Рух супраць Астравецкай АЭС" у Літве быў створана ў пачатку лютага 2020 года. Адзін з арганізатараў гэтага руху стаў экс-старшыня Вярхоўнага Савета Літвы, "патрыярх літоўскай дэмакратыі" Вітаўтас Ландсбергіс. Акрамя літоўскіх дэпутатаў у яго таксама ўвайшлі некаторыя палітыкі і грамадскія дзеячы краіны.

Беларусь будуе БелАЭС пры ўдзеле "Расатама". Яна размяшчаецца ў Гродзенскай вобласці - прыкладна ў 50 кіламетрах ад Вільнюса. Плануецца, што фізічны пуск першага рэактара станцыі адбудзецца ўжо ў першым квартале бягучага года.

Стужка навiн
0