20:16 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Каронавірус COVID-19 (569)
44 0 0

Беларускі прэзідэнт у Палацы Незалежнасці нагадаў чыноўнікам, што сусветная супольнасць ужо перажывала ў мінулыя гады эпідэміі грыпу і атыповай пнеўманіі.

МІНСК, 16 сак - Sputnik. У сітуацыі з распаўсюдам каронавіруса беларусы сябе паказалі як малайцы, пахваліў суайчыннікаў Аляксандр Лукашэнка.

У ходзе прызначэння новых кіраўнікоў мясцовых органаў улады ў Палацы незалежнасці беларускі прэзідэнт папярэдзіў іх, што працу сваю ў сувязі з каронавірусом яны павінны арганізаваць без панікі.

Беларусы - малайцы

Па словах кіраўніка дзяржавы ў цяперашні час у свеце вельмі шмат выклікаў. "Вы бачыце: свет звар'яцеў ад каронавіруса або, можа быць, на аснове гэтых усіх разваг па каронавірусе. Але для нас не гэта галоўнае і страшнае. Мы гэтыя вірусы перажывалі, перажывем і гэты", - адзначыў ён.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў чыноўнікам, што сусветная супольнасць ужо перажыла свіны, птушыны грып і атыповую пнеўманію.

"Потым ахкалі і войкалі, адкуль гэта з'явілася: вось, бачыце, сродкі масавай інфармацыі вінаватыя, што яны занадта шырока і не так асвятлялі праблемы", - падкрэсліў беларускі лідар.

Пасля чаго выказаў здагадку, што СМІ абвінавацяць праз пару месяцаў і ў гэты раз, хоць да іх таксама ёсць прэтэнзіі - і іх нямала. Пры гэтым у Беларусі адэкватна рэагуюць на сітуацыю, якая складваецца.

"Беларусы проста малайцы. За выключэннем аднаго выпадку: не бегайце па аптэках і не скупляйце маскі, спецвопратку ці нейкія лекі", - перасцярог Аляксандр Лукашэнка.

У Беларусі ўсё спакойна

З прычыны росту попыту на медыцынскія маскі ў рэспубліцы значна павялічылі аб'ёмы іх вытворчасці. Напярэдадні аб сітуацыі прэзідэнту далажыў прэм'ер-міністр.

"Пашылі - падзець няма куды. Легпрам патрабуе: аплаціце нам. А ахова здароўя кажа: нам столькі не трэба, нам няма куды падзець. Праўда, я яму сказаў, што трэба разгортвацца: у Германіі не хапае спецадзення, масак. Трэба прадаць іх, калі на іх ёсць попыт", - растлумачыў беларускі прэзідэнт.

На яго думку, сітуацыя вакол каронавіруса больш за ўсё адбіваецца на эканоміцы. "Дайшло да таго, што наша родная Расія - падкрэсліваю - закрыла мяжу з Беларуссю", - канстатаваў прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў нашай краіне складаецца спакойнае становішча, а "Расія ўся палае ад каронавіруса". Дык хто ад каго павінен зачыняцца. Пытанне рытарычнае".

Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (569)
Тэги:
каронавірус, Беларусь, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы