00:22 25 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.04
  • 100 RUB3.38
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
1610

У цяперашні час пра збор неабходных для вылучэння ў кандыдаты 100 тысячаў подпісаў заявілі ў пяці штабах прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду.

МІНСК, 10 чэр - Sputnik. Расія прапануе іншым дзяржавам не ўмешвацца ў ход выбарчай кампаніі ў Беларусі, заявіў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

Адказваючы на пытанне, ці заўважылі ў Крамлі скандалы, звязаныя са здыманнем кандыдатаў на выбарах, прэс-сакратар расейскага лідара заявіў, што "не бачым нічога, што б дыскрэдытавала гэтыя выбары".

"Гэта ўнутраная справа Беларусі. Мы прапануем у гэтыя ўнутраныя справы не ўмешвацца, і ўсім астатнім таксама", - асабліва адзначыў Дзмітрый Пяскоў.

Паводле яго слоў, Крамлю невядома пра якіх б там ні было расійскіх алігархаў і іх існаванне. Таму што гэта такія прадпрымальнікі, якія жадаюць з дапамогай грошай умешвацца ў палітыку.

"Мне невядома пра існаванне алігархаў у нашай краіне. Гэта першае. І таксама невядома пра тое, што яны нечым займаліся ў Беларусі - гэта другое", - падкрэсліў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Пасля чаго прэс-сакратар прэзідэнта РФ нагадаў, што Беларусь з'яўляецца бліжэйшым саюзнікам Расіі, з якім была створана Саюзная дзяржава.

"Таму, вядома, з вялікай увагай назіраем за тым, як праходзіць выбарчая кампанія. Мы жадаем паспяховага правядзення гэтых выбараў нашым беларускім партнёрам", - асабліва адзначыў Пяскоў.

Галасаванне на выбарах прэзідэнта Беларусі прызначана на 9 жніўня. У цяперашні час подпісы для вылучэння ў кандыдаты збіраюць 14 прэтэндэнтаў. Зараз пра збор неабходных 100 тысяч подпісаў заявілі ў пяці штабах: Аляксандра Лукашэнкі, Віктара Бабарыкі, Валерыя Цапкалы, Ганны Канапацкой і Наталлі Кісель.

Чытайце таксама:

Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020 (217)
Тэги:
Расія, Беларусь, Выбары

Галоўныя тэмы