10:06 14 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.42
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
610

Па словах кіраўніка беларускага МЗС Уладзіміра Макея, паміж прэзідэнтамі запланавана двухбаковая сустрэча.

МІНСК, 26 чэр - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, хутчэй за ўсё, прыме запрашэнне расійскага калегі Уладзіміра Пуціна наведаць 30 чэрвеня адкрыццё мемарыяла ў Ржэве (Цвярская вобласць), заявіў сёння кіраўнік МЗС рэспублікі Уладзімір Макей.

Пра магчымасць наведвання Лукашэнкам памятных мерапрыемстваў у Ржэве напярэдадні журналістам паведаміў прэс-сакратар расbйскага лідfра Дзмітрый Пяскоў. Таксама анансаваў магчымую сустрэчу і сам прэзідэнт Беларусі.
Як паведаміў у пятніцу кіраўнік беларускага МЗС, Лукашэнка, хутчэй за ўсё, прыме запрашэнне.

"Так (30 чэрвеня плануецца сустрэча Лукашэнкі і Пуціна - Sputnik). Прэзідэнт Расіі запрасіў прэзідэнта Беларусі ў час яго знаходжання ў Маскве на парадзе прыняць удзел у цырымоніі адкрыцця помніка загінулым савецкім воінам ць Ржэве", - сказаў журналістам Макей.

Міністр нагадаў, што помнік быў выраблены на сродкі Саюзнай дзяржавы. Зараз абмяркоўваецца праграма магчымага знаходжаньня Лукашэнкі.

"Я думаю, што, хутчэй за ўсё, прапанова будзе прынята і прэзідэнт будзе ўдзельнічаць", - дадаў міністр.

Па словах кіраўніка МЗС, якая мае быць сустрэча - "добрая нагода для кіраўнікоў абедзвюх дзяржаў пагутарыць і абмеркаваць, у тым ліку, і нейкія вострыя пытанні" двухбаковага і шматбаковага ўзаемадзеяння.

Мемарыял Савецкаму салдату ў Ржэўскім раёне Цвярской вобласці, як чакаецца, стане самым маштабным помнікам воіну Чырвонай арміі ў свеце. Цэнтральная скульптура мае вышыню каля 25 метраў і стаіць на 10-метровым кургане.

Тэги:
Уладзімір Макей, Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы