09:25 14 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.42
  • EUR2.74
  • 100 RUB3.42
Палітыка
Атрымаць кароткую спасылку
1710

Дакумент, як паведамляюць у прэс-службе прэзідэнта, змяшчае меры па вырашэнні найбольш актуальных пытанняў, якія паступілі ў ходзе збору подпісаў.

МІНСК, 1 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне "Аб дадатковых мерах па вырашэнні актуальных пытанняў жыццядзейнасці насельніцтва", паведамілі ў сераду ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У распараджэнні ўказаны меры па вырашэнні найбольш актуальных пытанняў. Як тлумачаць у прэс-службе, яны паступілі пры зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты.

Аб выкананні распараджэнні чыноўнікі павінны будуць даваць справаздачу раз у квартал, а кантраляваць гэта будуць Камітэт дзяржкантролю і Адміністрацыя прэзідэнта.

Якія меры прымуць?

Як паведамляе БелТА, сярод мер - распрацоўка праграмы, накіраванай на павелічэнне электраспажывання, стварэнне ўмоў для развіцця электратранспарту, змяненне парадку збірання "дарожнага падатку".

Даручана таксама забяспечваць своечасовы рамонт дарог і мастоў, аб'ектаў дарожнага сэрвісу і прыняць іншыя меры, у тым ліку - забяспечыць якасць вады. Нагадаем, гэтая тэма стала асабліва актуальнай пасля з'яўлення "бруднай вады" ў траціны мінчан.

Прадугледжваецца ўзмацненне кантролю за цэнамі, рашэнне пытанняў занятасці, кантроль за выплатай заробкаў.
Прапісаны і шэраг іншых задач - ад аховы здароўя і да адукацыі. Даручэнні таксама дадзены аблвыканкамам.

Тэги:
Беларусь, Аляксандр Лукашэнка

Галоўныя тэмы