Гайдукевіч пра пасланне: краіна хоча пачуць, з чым Лукашэнка ідзе на выбары

Падпісацца
Штогадовае прэзідэнцкае пасланне планавалася на красавік, але было перанесена з-за пандэміі каронавіруса.

МІНСК, 28 ліп - Sputnik. Пытанні будучых выбараў, інтэграцыі і эканомікі будуць асноўнымі тэмамі, якія падымае прэзідэнт у сваім пасланні, лічыць намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алег Гайдукевіч.

Трансляцыя з Авальнай залы паслання прэзідэнта рэспублікі - Sputnik Беларусь
Лукашэнка 3 жніўня выступіць са штогадовым пасланнем

На 3 жніўня запланавана штогадовае пасланне кіраўніка дзяржавы беларускаму народу і Нацыянальнага сходу. Плануецца, што ў гэты дзень Аляксандр Лукашэнка выступіць у Авальнай зале. Пасланне планавалася на красавік, але з-за пандэміі яно было перанесенае на больш позні тэрмін.

"Мы, як і ўся краіна, чакаем ад паслання ў тым ліку і праграмныя моманты прэзідэнта, з чым ён ідзе на выбары", - заявіў Гайдукевіч Sputnik у аўторак.

Паводле слоў парламентарыя, яго, як палітыка, у першую чаргу цікавяць палітычныя рэформы краіны.

"Я ўпэўнены, што пасля 9 жніўня мы павінны пачаць сур'ёзна займацца рэфармаваннем палітычнай сістэмы і рабіць гэта эвалюцыйным шляхам", - сказаў Гайдукевіч.

Кажучы пра тое, што чакае ад паслання, ён назваў тэмы канстытуцыйнай і выбарчай рэформы.

Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская - Sputnik Беларусь
Новыя выбары і не толькі: Святлана Ціханоўская апублікавала сваю праграму

"Нам трэба займацца канстытуцыйнай рэформай для таго, каб зрабіць нашу краіну больш устойлівай. Я выступаю за тое, каб мы перайшлі да прапарцыйна-мажарытарнай сістэмы выбараў", - сказаў палітык.

На яго думку, Беларусі "трэба ўмацоўваць ўласнае палітычнае поле, каб ёй не навязвалі радыкальныя сцэнары развіцця".

Дэпутат таксама разлічвае, што ў пасланні прэзідэнта прагучыць тэма развіцця іншых галін улады.

"У цяперашні момант у нас усё на чале ўсяго стаіць прэзыдэнт краіны. Гэты было правільна на тым этапе развіцця краіны, які мы ўжо прайшлі. На сённяшні дзень я перакананы, што трэба ўмацоўваць і іншыя галіны ўлады: выканаўчую, заканадаўчую, даваць ім больш паўнамоцтваў", - сказаў Гайдукевіч.

На яго думку, у Авальнай зале будзе паднятая тэма эканомікі, таму што "гэта галоўны выклік для ўсіх постсавецкіх рэспублікі на бліжэйшыя гады".

Таксама Гайдукевіч упэўнены, што падчас паслання прагучаць "і інтэграцыйныя пытанні".

"Тэма інтэграцыі з Расіяй, з ЕАЭС з'яўляецца вельмі важнай для краіны", - сказаў суразмоўца Sputnik.

Ён таксама адзначыў, што дэпутаты рыхтуюць пытанні да кіраўніка дзяржавы.

"Я як дэпутат і як лідэр партыі (ЛДПБ - Sputnik) абавязкова задам прэзідэнту пытанні пасля яго выступу", - сказаў ён.

Стужка навiн
0